Джордж Цёрнер
Джордж Цёрнер | |
---|---|
англ.: George Turner | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Джордж Цёрнер |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1841[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1910[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў на | Louis Bosworth Hurt[d] |
![]() |
Джордж Цёрнер (англ.: George Turner, 1841—1910) — брытанскі мастак-пейзажыст і фермер, празваны «Дэрбішырскім Джонам Канстэблам».
Біяграфія
Цёрнер нарадзіўся ў Кромфардзе, але пазней пераехаў з сям'ёй у Дэрбі. У яго рана праявіўся талент да музыкі і малявання, заахвочаныя яго бацькам, краўцом па прафесіі, але мастаком-аматарам. Цёрнер шмат займаўся, жадаючы стаць прафесійным мастаком і настаўнікам малявання.
У 1865 годзе Цёрнер ажаніўся з Элізай Лакін (Eliza Lakin, 1837—1900), гадаваў дзяцей на ферме Walnut у Барраў-эпан-Трэнт (Barrow upon Trent). У іх было чацвёра дзяцей: Мэры (У замужжы Чамберлейн (Chamberlain), пазней Вур (Woore), 1868—1937), Флорэнс Пальмер (Florence Palmer Turner, 1869—1955), Уільям Лакін (William Lakin Turner, 1867—1929, пасля таксама стаў мастаком[2]) і Персі Рыд (Percy Reed Turner, 1871—1936). Пасля смерці Элізы Цёрнер пераехаў у Кірк Айртан (Kirk Ireton), дзе жаніўся на вядомай актрысе Кейт Стывенс Сміт (Kate Stevens Smith, 1871—1964) і зажыў з ёй у Ідрыдгехей (Idridgehay), дзе і памёр у 1910 годзе.
Цёрнер працаваў маслам і маляваў букалічныя сцэнкі, пераважна Дербішыра, пакінуўшы значную спадчыну выглядаў Англіі да таго, як у яе прыйшло механізаванне, аўтамашыны і ўрбанізацыя. Яго працы выстаўляліся ў Нотынгеме і Бірмінгеме. Цёрнер служыў у Мастацкім камітэце Музея і мастацкай галерэі Дэрбі, і ў калекцыю гэтай галерэі ўключаны і яго працы[3], і працы яго сына[2].
Зноскі
- ↑ а б George Turner (artist) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б William Lakin Turner Архівавана 3 сакавіка 2012.
- ↑ George Turner(недаступная спасылка). Burlington Art. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2010. Праверана 22 January 2011.