Дзідзье Эрыбон
Дзідзье Эрыбон | |
---|---|
фр.: Didier Eribon | |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1953[1][2] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Geoffroy de Lagasnerie[d][4] |
Род дзейнасці | сацыёлаг, філосаф, навуковы супрацоўнік, журналіст, пісьменнік, публіцыст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія[5], сацыялогія[5], літаратурная крытыка[5], гомасексуальнасць[5] і публіцыстыка[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | didiereribon.blogspot.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзідзье Эрыбон (фр.: Didier Eribon; нар. 10 ліпеня 1953 г., Рэймс) — французскі аўтар і філосаф.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Рэймсе, там прайшло ягонае дзяцінства. У сваім «аўтабіяграфічным аналізе» «Вяртанне ў Рэймс» (2009 г.) успамінае Рэймс як «горад зневажання». Ён апісвае сваё тамтэйшае быццё як дзіця рабочага, якое адкрыла свой гомасэксуалізм і стала аб'ектам нападак. Ён вывучаў філасофію, пасля заканчэння ўніверсітэта атрымаў месца выкладчыка ў адным з французскіх універсітэтаў. Побач з гэтым ён шмат гадоў працаваў у якасці запрошанага прафесара ва Універсітэце Берклі і ў Інстытуце прасунутых даследаванняў (Institute for Advanced Study) у Прынстане.
Аўтара шэрага кніг. У 1988 г. па-англійску выйшаў зборнік яго гутарак з Клодам Леві-Стросам. У 1989 г. выйшла яго біяграфія Мішэля Фуко, перакладзеная таксама на англійскую, нямецкую і рускую (у серыі «ЖЗЛ») мовы. Французскі сацыёлаг Даніэль Дэфер так ацаніў гэтую біяграфію: «На мой густ яна была … гісторыяй занадта акадэмічнага Фуко, г.зн. я быў крыху расчараваны, бо яна не паказала Фуко такім, якім ён быў». Эрыбон, паводле крытыка, зусім выключыў з разгляду «фантастычныя і жарсныя аспекты» жыцця Фуко.
Наступныя кнігі Эрыбона: Réflexions sur la question gay (1999), Une morale du minoritaire (2001), Échapper à la psychoanalyse.
У 2009 г. выйшла яго кніга «Вяртанне ў Рэймс», прысвечаная аналізу пытання аб тым, чаму дзеці рабочых так рэдка дабіваюцца сацыяльнага прызнання. Яна ўключае шмат элементаў аўтабіяграфіі. Нямецкі пераклад кнігі выйшаў у выдавецтве «Suhkamp» у 2016 г., і меў вялікі поспех у чытацкай публікі. Першы наклад быў раскуплены ў лічаныя дні, другі наклад амаль паўтарыў траекторыю першага[8].
Акрамя гэтага, ён часта публікуе артыкулы ў французскім часопісе «Le Nouvel Observateur».
Бібліяграфія
- Michel Foucault, Cambridge, MA: Harvard UP, 1991
- Conversations with Claude Levi-Strauss, von Claude Levi-Strauss und Didier Eribon, University of Chicago Press, 1991
- Michel Foucault et ses contemporains, Paris 1994
- Réflexions sur la question gay, Paris 1999
- Papiers d'identité. Interventions sur la question gay, Paris 2000
- Une morale du minoritaire. Variations sur un thème de Jean Genet, Paris 2001
- Hérésies. Essais sur la théorie de la sexualité, 2003
- Sur cet instant fragile… Carnets, janvier-août 2004, 2004
- Echapper à la psychanalyse. 2005
- D'une revolution conservatrice et de ses effets sur la gauche francaise, 2007
- Retour à Reims. Les Éditions Cartouche, Paris 2009
Зноскі
- ↑ Didier Eribon // Babelio — 2007.
- ↑ Didier Eribon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1036126870 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ https://tetu.com/2022/01/03/medias-chronique-daniel-schneidermann-liberation-livre-geoffroy-de-lagasnerie-corps-desir-loi-reflexion-politique-sexualite/
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ а б Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001.
- ↑ http://www.zeit.de/kultur/2016-07/didier-eribon-linke-angela-merkel-brexit-frankreich-front-national-afd-interview/komplettansicht
Спасылкі
- Сайт Дыброна
- Інтэрв'ю ў Die Zeit з нагоды выхаду нямецкага перакладу кнігі «Вяратнне ў Рэймс»
- Артыкул «Рабочы клас і гомасэксуальнасць: міф рэвалюцыі»