Манпелье
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Манпелье (фр.: Montpellier, акс.: Montpelhièr) — горад на поўдні Францыі, у складзе адміністрацыйнага рэгіёна Аксітанія, цэнтр дэпартамента Эро. Раней (да 2016 года) — адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Лангедок-Русільён.
Гісторыя
Сярэднія вякі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Citadelle_de_Montpellier_Bastion_de_VentadourA.jpg/200px-Citadelle_de_Montpellier_Bastion_de_VentadourA.jpg)
Першае згадванне пра горад у гістарычных дакументах адбываецца ў 985 годзе. Манпелье стаў вядомы ў X стагоддзі як гандлёвы цэнтр, з гандлёвымі сувязямі па ўсяму рэгіёну Міжземнамор’я і багатым яўрэйскім культурным жыццём і традыцыямі талерантнасці да мусульман, яўрэяў і катараў, а пасля і да пратэстантаў. У канцы XII стагоддзя ў Манпелье з’яўляецца медыцынская практыка і ўзгадняецца права выкладаць медыцыну. З 1220 года з’яўляецца неабходнасць арганізаваць медыцынскую адукацыю ў рамках універсітэта, і кардынал Папы Рымскага Ганорыя III прапануе першыя ўніверсітэцкія статуты. У 1289 годзе Папа Рымскі Мікалай IV накіраваў усім студэнтам і дактарам папскае пасланне «Quia Sapientia», такім чынам канчаткова замацаваўшы статус універсітэта ў Манпелье. Створаны медыцынскі ўніверсітэт быў адным з галоўных цэнтраў па навучанні медыцыне ў гэты час.
Пасля Рэфармацыі
У час Рэфармацыі ў XVI стагоддзі многія з жыхароў горада Манпелье сталі пратэстантамі (гугенотамі, як іх называлі ў Францыі), і горад стаў апорай пратэстантаў — праціўнікаў каталіцкай французскай кароны. У 1622 годзе войскі караля Людовіка XIII акружылі горад і ўзялі яго пасля васьмі месяцаў аблогі цытадэлі Манпелье.
Сучасная гісторыя
У XIX стагоддзі горад ператварыўся ў індустрыяльны цэнтр. У 1960-х гадах колькасць насельніцтва рэзка ўзрасла за кошт французскіх перасяленцаў з Алжыра пасля атрымання ім незалежнасці ад Францыі. У 1980—1990 гг. у горадзе ажыццяўляліся буйныя праекты рэканструкцыі.
У Другую сусветную вайну, 13 лютага 1941 г., маршал Петэн, суправаджаемы адміралам Дарланам, сустрэўся з генералам Франка ў Манпелье. Горад бамбілі некалькі разоў за час Другой сусветнай вайны.
У 1993 годзе праходзілі Міжземнаморскія гульні.
Транспарт
З іншымі гарадамі Францыі Манпелье звязаны чыгункаю. Галоўная чыгуначная станцыя — St Roch; тут спыняюцца скорасныя цягнікі TGV.
Аэрапорт Montpellier-Méditerranée размешчаны на паўднёвы ўсход ад Манпелье, у раёне Fréjorgues горада Mauguio.
Гарадскі транспарт Манпелье абслугоўваецца кампаніяй TaM (Transports de l’agglomération de Montpellier). У сетку гарадскога транспарту ўключаны аўтобусы і дзве трамвайныя лініі. Трамваі абедзвюх ліній размаляваныя ў сіне-блакітны і жоўта-аранжавы колеры, якія адпавядаюць напрамкам руху.
Таксама ў 2007 годзе была адкрыта сетка пракату веласіпедаў Vélomagg, якая ахоплівае на цяперашні час 1200 веласіпедаў і 50 станцый.
Архітэктура
Манпелье — адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Францыі. Цэнтр горада забудаваны будынкамі ў тыповым міжземнаморскім стылі, але ж і новыя пабудовы, якія прымыкаюць да іх, напрыклад, раён Antigone, дзе размешчаны асноўныя гандлёвыя цэнтры, выкананы ў тым жа міжземнаморскім стылі, што стварае дзіўнае ўражанне цэласнасці горада.
Турызм
Манпелье не толькі прыгожы горад, сумесна са сваім курортным прадмесцем Пероль (Péroles), размешчаным усяго ў 10 км ад цэнтра Манпелье, непасрэдна на ўзбярэжжы Міжземнага мора, але ж ён можа лічыцца і своеасаблівым цэнтрам курортнага жыцця са сваімі пляжамі, не саступаючы Ніцы і Каннам.
Культура
Летам у Манпелье праводзіцца традыцыйны фестываль оперы і музыкі «Радыё Франс-Манпелье», музычная праграма якога ўключае класічную музыку і джаз. Праводзіцца каля 150 мерапрыемстваў, уключаючы оперу, канцэрты, фільмы і лекцыі. Уваход у большасці выпадкаў бясплатны, месца правядзення — гістарычныя плошчы горада і сучасныя канцэртныя залы Le Corum.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Gate_Montpellier.jpg/250px-Gate_Montpellier.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Montpellier_-_Saint_Pierre.jpg/200px-Montpellier_-_Saint_Pierre.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/PanoMontpellierAquaduct.jpg/250px-PanoMontpellierAquaduct.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/L%27op%C3%A9ra_Com%C3%A9die_%C3%A0_Montpellier.jpg/220px-L%27op%C3%A9ra_Com%C3%A9die_%C3%A0_Montpellier.jpg)
Галоўныя славутасці
- Галоўная славутасць горада — плошча Камедыі (Place de la Comédie)
- Музей Фабра
- У гістарычным цэнтры горада знаходзіцца значная колькасць гасцініц
- Батанічны сад Манпелье — найстарэйшы батанічны сад у Францыі, заснаваны ў 1593 годзе
- Сабор Сен-П’ер
- Трыумфальная арка
- Акведук Святога Клімента
- Нацыянальная опера Манпелье
Гарады-пабрацімы
Барселона, Іспанія (з 1963 года)
Гайдэльберг, Германія (з 1961 года)
Джайпур, Індыя (з 2009 года)
Луісвіл, ЗША (з 1955 года)
Тверыя, Ізраіль (з 1983 года)
Тлемсен, Алжыр (з 2009 года)
Фес, Марока (з 2003 года)
Чэнду, Кітай (з 1971 года)
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манпелье