Дзікая пятрушка аленевая
Дзікая пятрушка аленевая Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Дзікая пятрушка аленевая
Міжнародная навуковая назва
Peucedanum cervaria (L. ) Cusson ex Lapeyr., 1813
Дзікая пятрушка аленевая [ 1] (Peucedanum cervaria ) — кветкавая расліна роду Дзікая пятрушка (Peucedanum ) сямейства Парасонавыя (Apiaceae ).
Батанічнае апісанне
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым сцяблом вышынёй 50—60 см і двойчы-тройчы перыстым буйным шызаватым лісцем . Кветкі ў парасоніках з 20—30 промнямі, абгорткай і абгортачкай. Пялёсткі з загнутай верхавінкай. Плод — акруглы рабрысты віслаплоднік .
Пашырэнне
Пашырэнне: лесастэпавыя і горныя раёны Заходняй Еўропы . На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў асобных лакалітэтах (у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Палесся , у Белавежскай пушчы ) на паўночнай мяжы арэала. Расце ў сухіх хваёвых , хваёва-дубовых лясах, у хмызняках на схілах рачных далін.
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў чэрвені—жніўні (зацвітае на другі год). Плады паспяваюць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Оленник Ривиниуса : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd