Дні воінскай славы Расіі
Дні воінскай славы Расіі — памятныя даты, дні перамог рускай зброі, якія адыгралі вырашальную ролю ў гісторыі Расіі. Зацверджаны ў лютым 1995 года Федэральным законам Расійскай Федэрацыі «Аб днях воінскай славы (пераможных днях) Расіі», дзе быў усталяваны пералік гэтых дат.
У Расійскай Федэрацыі ўсталяваныя наступныя дні воінскай славы Расіі:
- 27 студзеня — Дзень зняцця блакады горада Ленінграда (1944 год);
- 2 лютага — Дзень разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх войскаў у Сталінградскай бітве (1943 год);
- 23 лютага — Дзень перамогі Чырвонай Арміі над кайзераўскімі войскамі Германіі (1918 год) — Дзень абаронцаў Айчыны;
- 18 красавіка — Дзень перамогі рускіх воінаў князя Аляксандра Неўскага над нямецкімі рыцарамі на Чудскім возеры (Лядовае пабоішча, 1242 год насамрэч адбылося 5 красавіка);
- 9 мая — Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў (1945 год);
- 10 ліпеня — Дзень перамогі рускага войска пад камандаваннем Пятра Першага над шведамі ў Палтаўскай бітве (1709 год);
- 9 жніўня — Дзень першай у расійскай гісторыі марской перамогі рускага флота пад камандаваннем Пятра Першага над шведамі ў мыса Гангут (1714 год);
- 23 жніўня — Дзень разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх войскаў у Курскай бітве (1943 год);
- 8 верасня — Дзень Барадзінскай бітвы рускага войска пад камандаваннем М. І. Кутузава з французскім войскам (1812 год);
- 11 верасня — Дзень перамогі рускай эскадры пад камандаваннем Ф. Ф. Ушакова над турэцкай эскадрай у мыса Тэндра (1790 год);
- 21 верасня — Дзень перамогі рускіх палкоў на чале з вялікім князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі ў Кулікоўскай бітве (1380 год);
- 4 лістапада — Дзень вызвалення Масквы сіламі народнага апалчэння пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага ад польскіх інтэрвентаў[1] (1612 год);
- 7 лістапада — Дзень правядзення ваеннага параду на Чырвонай плошчы ў горадзе Маскве ў адзначэнне дваццаць чацвёртай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (1941 год);
- 1 снежня — Дзень перамогі рускай эскадры пад камандаваннем П. С. Нахімава над турэцкай эскадрай у мыса Сіноп (1853 год);
- 5 снежня — Дзень пачатка контрнаступлення савецкіх войскаў супраць нямецка-фашысцкіх войскаў у бітве пад Масквой (1941 год);
- 24 снежня — Дзень узяцця турэцкай крэпасці Ізмаіл рускімі войскамі пад камандаваннем А. В. Суворава (1790 год).
Зноскі
- ↑ Фармулёўка паводле тэксту Закону. У інтэрвенцыі ўдзельнічалі аб'яднаныя войскі Рэчы Паспалітай (Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага).