Дом губернатара (Мінск)
Славутасць | |
Дом губернатара | |
---|---|
![]() Будынак езуіцкай школы ў наш час | |
53°54′11″ пн. ш. 27°33′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Дата заснавання | 1699 |
Дата пабудовы | 1699 год |
Асноўныя даты | |
1699 — будаўніцтва |
|
Статус |
![]() |
Стан | значна перабудаваны |
![]() |
Дом губерна́тара або буды́нак езуі́цкай шко́лы — будынак у Мінску на плошчы Свабоды, 7. Уваходзіў комплекс Мінскага езуіцкага калегіума. У будынку месціцца Рэспубліканскі музыкальны каледж.
Гісторыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Miensk%2C_Vysoki_Rynak%2C_Jezuicki-Katedra._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96-%D0%9A%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B4%D1%80%D0%B0_%28T._Kramer%2C_1800%29.jpg/220px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak%2C_Jezuicki-Katedra._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96-%D0%9A%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B4%D1%80%D0%B0_%28T._Kramer%2C_1800%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Bundesarchiv_Bild_146-2008-0050%2C_Wei%C3%9Frussland%2C_Minsk%2C_polnische_Kirche.jpg/220px-Bundesarchiv_Bild_146-2008-0050%2C_Wei%C3%9Frussland%2C_Minsk%2C_polnische_Kirche.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Kurlo%C5%ADski_rasstrel%2C_Miensk.jpeg/220px-Kurlo%C5%ADski_rasstrel%2C_Miensk.jpeg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Miensk%2C_BNR._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%9D%D0%A0_%281918%29.jpg/220px-Miensk%2C_BNR._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%9D%D0%A0_%281918%29.jpg)
Пабудаваны ў 1699 годзе (паводле іншых звестак у 1769—1970-я гады) як езуіцкая школа ў складзе комплексу Менскага езуіцкага калегіума. У часе Паўночнай вайны (1700—1721) тут спыняліся расійскі імператар Пётр I, украінскі гетман Іван Мазепа, шведскі кароль Карл XII[1].
У 1770 годзе быў рэканструяваны — уваход у яго быў пазначаны квадратнай у плане вежай з купалам. З 1773 года, пасля забароны ордэна езуітаў у будынку размешчана свецкая шасцігадовая школа. Пасля перабудовы школы ў стылі класіцызм паводле праекта Фёдара Крамера ў 1799—1917 гадах — дом губернатара. Пры перабудове будынак страціў архітэктурны дэкор XVIII ст., у тым ліку і вежу з купалам.
У часе вайны 1812 года, у 1812 годзе тут спыняўся французскі маршал Луі Нікаля Даву. У 1821—1822 гадах у яго бібліятэцы працаваў расійскі дзекабрыст Мікіта Мураўёў, які напісаў у Мінску першы варыянт канстытуцыі будучай Расійскай дзяржавы («Паўночная праўда»)[1].
Уначы 28 чэрвеня 1905 года ў губернатарскі дом была кінутая бомба, пацярпелі казак і гарадавы. З 1910 года тут часова месцілася губернатарская канцылярыя і губернская ўстанова па забеспячэнні праваслаўнага духавенства. У 1914 годзе на другім паверсе адкрыўся вайсковы шпіталь, які ўзначальваў старшы лекар Сяргей Урванцоў. 22 кастрычніка таго ж года шпіталь наведаў расійскі імператар Мікалай II, ён раздаваў параненым Георгіеўскія крыжы[1].
З 20 лютага 1918 года ў будынку месціўся Народны сакратарыят БНР на чале з Язэпам Варонкам[1]. Тут была прынятая Першая Устаўная грамата БНР. 25 лютага нямецкія жаўнеры знялі з будынка беларускі сцяг і канфіскавалі грашовыя сродкі. Нямецкая адміністрацыя забрала будынак на патрэбы сваёй музычнай вайсковай каманды.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку ў студзені 1919 года размяшчаўся Часовы рабочы-сялянскі савецкі ўрад Беларусі на чале са Змітром Жылуновічам (Цішка Гартны)[1]. З лютага 1919 да 1933 года тут месціліся Прэзідыум ЦВК БССР, Саўнаркам і іншыя дзяржаўныя ўстановы БССР, пасля Другой сусветнай вайны — музычная школа. У 1968 годзе зробленая апошняя значная перабудова паводле праекта архітэктара I. Левіна: зроблена прыбудова з боку дваровага фасада і надбудова верхняга паверха, цалкам перароблены фасады.
У 2019—2020 гадах былі праведзеныя працы па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй будынка, якія прадугледжвалі выяўленне гістарычнага фасада ў структуры наяўнага будынка[2]. Даследаванні і праект рэалізаваныя пад навуковым кіраўніцтвам Р. Забелы[3]. 2 жніўня 2020 года будынак адкрыўся пасля рэстаўрацыі[4].
Архітэктура
Будынак уяўляў сабой прамавугольнае ў плане, двухпавярховае, накрытае вальмавым дахам збудаванне. Яго галоўны фасад быў вылучаны квадратнай у плане вежай, завершанай купалам.
У сярэдзіне XIX ст. была здзейсненая перабудова са змяненнем стылістыкі фасадаў на класіцыстычную: знесеная вежа, у цэнтральнай частцы з'явіўся рызаліт з парапетам, праёмы аформленыя прафіляваным ліштвамі і сандрыкамі, над вокнамі трэцяга паверха зробленыя нішы з ляпнымі пано.
У 1960-х гг. будынак быў перабудаваны да непазнавальнасці. Гістарычны двухпавярховы аб'ём быў падзелены перакрыццямі на тры паверхі, быў надбудаваны высокі чацвёрты паверх канцэртнай залы, фасад страціў увесь дэкор, аконныя праёмы былі перабіты. Уваход аформлены строгім парталам, абліцаваным чорным гранітам. З дваравога боку быў прыбудаваны новы шасціпавярховы навучальны корпус.
Падчас апошняй рэканструкцыі 2019-2020 гг. рэстаўрацыйнымі прыёмамі была выяўленая кампазіцыя фасада ХІХ ст.: адноўлены рызаліт і цокаль, перанесеныя аконныя праёмы на гістарычныя месцы, адноўленыя дэкаратыўныя элементы. Дэмантаж не гістарычных перакрыццяў паміж другім і трэцім паверхамі, як і надбудаванага чацвёртага паверха, праектам не прадугледжваліся. Праведзеныя падчас работ даследаванні паказалі, што інтэр'еры былі распісаныя сценавымі панэлямі з імітацыяй тэкстуры каменя рознага колеру. Роспісы былі захаваныя і закансерваваныя[3].
-
Пасля рэканструкцыі 1960-х
-
Пасля рэканструкцыі 2020
-
Пасля рэканструкцыі 2020
Галерэя
- Будынак на старых фотаздымках
-
Калегіум езуітаў на малюнку пач. XIX ст.
-
На карціне Напалеона Орды, 1870—1877 г.
-
18 сакавіка 1918 г.
-
Дом Саветаў, 1919 г.
-
1932 г.
Зноскі
- ↑ а б в г д Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — С. 196—197. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.
- ↑ Як будзе выглядаць рэканструяваны Дом губернатара на плошчы Свабоды . Наша Ніва (29 ліпеня 2019). Праверана 8 студзеня 2025.
- ↑ а б Ремонт "маленькой консерватории". Как проходит реставрация гимназии-колледжа в Минске? .
- ↑ realty.tut.by(недаступная спасылка)
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом губернатара (Мінск)
- Дом губернатара (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)