Улад III Цэпеш
Улад III Цэпеш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Vlad al III-lea Țepeș | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў II | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў II | ||||||
Пераемнік | Раду III Фрумас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Басараб III Стары | ||||||
Пераемнік | Басараб III Стары | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1431 Сігішаара, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя |
||||||
Смерць |
1476 Бухарэст, Княства Валахія |
||||||
Месца пахавання | Манастыр Снагаў, магч. Комана[2] | ||||||
Род | Басарабы (Дракулешці) | ||||||
Бацька | Улад II Дракул | ||||||
Маці | Васіліка (малдаўскі князёўна)[1] | ||||||
Жонка |
1) невяд. 2) Ілона Сіладзьі[1] |
||||||
Дзеці | сыны: Міхаіл, Улад, Міхня[1] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе, румынская царква | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Улад III Цэпеш, Дракула (1431 — 1476) гаспадар Валахіі ў 1448, 1456—1462 і 1476. Паслужыў прататыпам для рамана Брэма Стокера «Дракула».
Жыццяпіс
Улад III нарадзіўся ад шлюбу Улада ІІ Дракула і трансільванскай князёўны, у венгерскім мястэчку Сігішаара. У 1436 Улад ІІ Дракул становіцца гаспадаром Валахіі, і па палітычным прычынам аддае сваіх дзяцей, Улада ІІІ і Рада, у заклад турэцкаму султану Мехмеду ІІ. Пасля смерці Улада ІІ, Мехмед ІІ пасадзіў на валахскі сталец яго сына, маладога Улада, разлічваючы на яго лаяльнасць. У 1448 Улад Цепеш першы раз становіцца гаспадаром Валахіі. Венгры ў адказ на гэта выслалі войска на Валахію. Улад збягае да свайго дзядзькі Богдана ІІ ў Малдавію. Адкуль у 1456 з дапамогай валашскіх баяр і венграў вяртае свой сталец. За другі час праўлення Улад праславіўся як жорсткі і бязлітасны ўладар, ён адмовіўся плаціць даніну Турцыі і ў наступным даў адпор турэцкай арміі, па загадзе Улада было забіта каля 100 тыс. чалавек. У 1462 пад націскам баяр, вымушаны збегчы ў Венгрыю. У 1476 зноў становіцца гаспадаром і ў тым жа годзе забіты баярамі.
Імя
Прозвішча «Це́пеш» у перакладзе з румынскай мовы азначае «коласадзіцель», гэтую мянушку ён атрымаў за спосаб якім караў сваіх ворагаў і падначаленых. Мянушку «Дракула» («сын дракона») ён атрымаў ад свайго бацькі, які браў членства ў рыцарскім ордэне Драконаў.
Зноскі
- ↑ а б в Радавод роду Басарабаў
- ↑ Магіла Дракулы
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Улад III Цэпеш