Драсён земнаводны[1][2], Вадзяная грэчка[1], Гарэц, Уцэўнік[3][4], Вуцёўнік[1] (Persicaria amphibia) — від кветкавых раслін роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная[1]. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках[1]. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках[1].