Драсён птушыны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Polygonoideae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Polygonum aviculare L.
|
Сінонімы |
---|
- Polygonum heterophyllum L. - Драсён разналісты
- Polygonum aviculare subsp. heterophyllum (L.) Asch. & Graebn.
- Polygonum monspeliense C.Thiébaut ex Pers.
- Polygonum aviculare subsp. monspeliense (C.Thiébaut ex Pers.) Chrtek[1]
|
|
Драсён птушыны[2], Спары́ш[3], Зерніца, Птушыная грэчка, Спарышнік, Травяная зелень[4][5][6], Гусятнік, Свіная трава, Свінуха[4], Драсён разналісты[7], Драсён незаўважаемы[8] (Polýgonum aviculáre) — аднагадовая травяністая расліна роду Драсён (Polygonum).
Батанічнае апісанне
Расліны вышынёй ад 10 да 80 см. Сцябло сцелістае або прыўзнятае, зрэдку прамастойнае, галінастае ад асновы, з дробнымі плеўкамі, белаватымі рассечанымі раструбамі. Лісце дробнае, чаргаванае, шырокаэліпсападобнае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у пучках па 2-5, размешчаныя на ўсім сцябле ў пазухах лісця. калякветнік 5-раздзельны, бледна-зялёны, белы або ружаваты па краях, тычынак 8. Плод — дробны трохгранны арэшак. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Пашырэнне
Распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і паўночных раёнах Еўразіі (за выключэннем Арктыкі). Расце ўздоўж дарог, на засмечаных месцах, пустках, выганах, каля жылля.
Значэнне
Лекавая (мачагонны, кроваспыняльны і процізапаленчы сродак) і кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Драсён птушыны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва Драсён птушыны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ а б Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum heterophyllum
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Polygonum neglectum
Літаратура
- Мазан І. П. Спарыш, драсён птушыны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 579. — 599 с. — 10 000 экз.
Спасылкі