Дуга (вупраж)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Jarmark_%E2%80%93_zaprz%C4%99g_%E2%80%9Ew_duh%C4%99%E2%80%9D_-_Sok%C3%B3%C5%82ka_-_000724s_%28cropped%29.jpg/220px-Jarmark_%E2%80%93_zaprz%C4%99g_%E2%80%9Ew_duh%C4%99%E2%80%9D_-_Sok%C3%B3%C5%82ka_-_000724s_%28cropped%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Harnessed_horse_on_the_Miller%27s_Day_holiday_%28cropped%29.jpg/220px-Harnessed_horse_on_the_Miller%27s_Day_holiday_%28cropped%29.jpg)
Дуга́ — састаўная частка хамутова-аглабельнай вупражы.
Вылучаюць выязныя і звычайныя дугі. Выязныя больш масіўныя, высокія, з крутым выгінам, у версе дугі замацоўвалася металічнае кольца. Канцы іх звычайна фарбавалі ў светлы колер, сярэдзіну — у чорны, карычневы, зялёны або размалёўвалі рознымі ўзорамі. Выязная дуга выконвала важную ролю ў традыцыйнай абраднасці (вяселлі, кірмашовых святах, гасцінах і інш.). У час святочных цырымоній пад ёй чаплялі бомы, упрыгожвалі стужкамі і кветкамі.
Вытворчасць дуг часам вылучалася ў самастойны промысел. Папярэдне распаранае дрэва (ракіта, вяз, дуб, ясень, вішня, чаромха) гнулі на гбале, ці бабе. Вытворчасць дуг захавалася да нашага часу.
Літаратура
- Дуга // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дуга (вупраж)