Дуглас Дайманд
Дуглас Дайманд | |
---|---|
англ.: Douglas Diamond | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Стывен Рос[d][3] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дуглас Уорэн Дайманд (англ.: Douglas Warren Diamond; нар. 25 кастрычніка 1953, Чыкага, Ілінойс[1]) — амерыканскі эканаміст, ганаровы прафесар кафедры фінансаў імя Мертана Мілера Школы бізнесу імя Бут пры Чыкагскім універсітэце, прэзідэнт Амерыканскай фінансавай асацыяцыі ў 2003 годзе, суаўтар мадэлі Дайманда — Дзібвіга.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2017). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2022)[5].
Біяграфія
Дуглас нарадзіўся ў кастрычніку 1953 года[6].
Дайманд скончыў у 1975 годзе Браўнаўскі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра па эканоміцы, стаўшы членам ганаровага таварыства Фі Бэта Капа. Ступень магістра мастацтваў па эканоміцы атрымаў у 1976 годзе ў Ельскім універсітэце, там жа ў 1977 годзе абараніў ступень магістра філасофіі па эканоміцы. Доктарскую ступень па эканоміцы атрымаў у 1980 годзе ў Ельскім універсітэце[6].
У 1972—1977 гадах прымаў удзел у даследчых праектах. Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1977—1978 гадах на пасадзе выкладчыка эканомікі на факультэце эканомікі ў Ельскім універсітэце. У 1979 годзе стаў выкладчыкам, у 1980—1983 гадах быў асістэнтам прафесара, у 1983—1986 гадах асацыяваным прафесарам, а ў 1986 годзе заняў пасаду поўнага прафесара фінансаў у Школе бізнесу імя Бута пры Чыкагскім універсітэце. У 1987—1988 гадах быў поўным прафесарам фінансаў у Ельскай школе арганізацыі і кіравання. У 1988—1993 гадах працягнуў выкладанне на пасадзе поўнага прафесара фінансаў у Школе бізнесу імя Бут пры Чыкагскім універсітэце. У 1993—2000 гадах стаў прафесарам фінансаў кафедры імя Тэадора Янтэма, а з 2000 года з’яўляецца ганаровым прафесарам фінансаў кафедры імя Мертана Мілера ў Школе бізнесу імя Бута пры Чыкагскім універсітэце.
Таксама з’яўляўся запрошаным выкладчыкам на факультэце эканомікі ў Браўнаўскім універсітэце у 1983 годзе, запрошаным прафесарам фінансаў у Ганконгскімім універсітэце навукі і тэхналогіі ў 1997 годзе, запрошаным выкладчыкам у Банку Японіі ў 1999 годзе, запрошаным прафесарам фінансавай эканомікі ў школе менеджменту MIT Sloan у 2015—2016 гадах. Быў судырэктарам Цэнтра даследаванняў па фінансах імя Фамы — Мілера пры Школе бізнесу імя Бута ў 2010—2014 гадах[6].
Раней з’яўляўся рэдактарам часопіса The Journal of Business у 1988—2001 гадах, памочнікам рэдактара часопіса The Journal of Finance у 1988—1996 гадах і 2000—2003 гадах, замежным рэдактарам The Review of Economic Studies у 1993—1997 гадах, памочнікам рэдактара часопіса Journal of Banking and Finance у 1995—2001 гадах, членам рэдкалегіі часопіса «Journal of Financial Intermediation» у 1989—1993 гадах. Быў членам савета дырэктараў у 1988—1990 гадах і ў 1999—2004 гадах, і прэзідэнтам у 2003 годзе Амерыканскай фінансавай асацыяцыі[6].
З’яўляецца навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў з 1999 года, памочнікам рэдактара часопіса «Journal of Financial Services Research» з 1993 года, членам рэдкалегіі часопіса «Journal of Financial Intermediation» з 2014 года, членам савета дырэктараў Цэнтра даследаванняў цэн каштоўных папер з 1994 года, кансультантам Федэральнага рэзервовага банка Рычманда з 1990 года, кансультантам Федэральнага рэзервовага банка Чыкага з 2012 года, членам эканаметрычнага таварыства з 1990 года, членам асацыяцыі фінансавага менеджменту з 2010 года, членам таварыства развіцця эканамічнай тэорыі з 2016 года, прэзідэнтам Заходняй фінансавай асацыяцыі ў 2001—2002 гадах[6].
Уклад у навуку
Дуглас Дайманд вядомы як суаўтар мадэлі Дайманда — Дзібвіга.
Узнагароды
За свае дасягненні ў галіне эканомікі быў ганараваны шэрагам узнагарод:
- 1984 — Стыпендыя Batterymarch,
- 1987 — чатырохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
- 1989 — грант інстытута фінансаў Гранта пры Універсітэце Юты,
- 1999—2016 — гранты ад Нацыянальнага навуковага фонду,
- 2001 — прыз Брэтла ад часопіса The Journal of Finance за найлепшы артыкул па карпаратыўных фінансах,
- 2003 — прэзідэнт Амерыканскай фінансавай асацыяцыі,
- 2012 — прэмія Морган Стэнлі ад Амерыканскай фінансавай асацыяцыі за выбітныя дасягненні ў галіне фінансаў,
- 2013 — ганаровы доктар (Honoris causa) Цюрыхскага ўніверсітэта,
- 2015 — прыз Брэтла ад часопіса The Journal of Finance за найлепшы артыкул па карпаратыўных фінансах,
- 2015 — прэмія MSRI ад CME Group за інавацыйныя колькасныя прыкладанні.
- 2022 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля[5].
Сям’я
Дуглас Дайманд жанаты і мае двух дзяцей[6].
Зноскі
- ↑ а б https://www.nobelprize.org/prizes/economic-sciences/2022/diamond/facts/
- ↑ а б https://www.chicagobooth.edu/-/media/faculty/douglas-diamond/vita2022-nov.pdf
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
- ↑ а б Press release: The Prize in Economic Sciences 2022
- ↑ а б в г д е Школа бизнеса им. Бута Curriculum Vitae Douglas W. Diamond. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2016.