Дэйтан — горад у штаце Агая, у Злучаных Штатах. Заснаваны ў 1796 годзе невялікай групай пасяленцаў. Горад названы ў гонар капітана Джонатана Дэйтана, удзельніка вайны за незалежнасць. Адносіцца да акругі Мантгомеры. Па велічыні агламерацыі з’яўляецца чацвёртым у Агая і трэцім у спісе самых хуткарослых гарадоў Захаду. Горад грае важную ролю ў прамысловай, аэракасмічнай і інжынернай індустрыі ЗША. На тэрыторыі Дэйтана знаходзіцца ваенна-паветраная база Райт-Петэрсан (Wright-Patterson Air Force Base). У горадзе было падпісана Дэйтанскае пагадненне, якое паклала канец баснійскай вайне.