Енахіанская мова
Енахіанская мова | |
---|---|
Створаны: | Джон Дзі |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | — |
ISO 639-2: | — |
ISO/DIS 639-3: | — |
Штучныя мовы |
Енахіанская мова — мова, створаная Джонам Дзі, падобная з арабскай, латынню і старажытнаяўрэйскай.[1] Енахіанская мова не з’яўляецца гутарковай, аднак мае сінтаксічную, граматычную і арфаграфічную аснову. На гэтай мове напісаны тэксты енахіанскіх ключоў (19 ключоў). Была упершыню апісана Джонам Дзі, пасля таксама з’явіліся пераклады Ла-Вея і Алістара Кроўлі [2].
Граматычную структуру мовы і слоўнік атрымалі Джон Дзі (доктар Дзі) і Эдуард Кэлі у ходзе спірытычных сеансаў у 1583—1584 г.г.[3][3] Сваю назву Енахіанская мова атрымала ў гонар біблейскага патрыярха Энаха.
Дзі і Кэлі заяўлялі, што мове навучылі іх Анёлы, што яна больш старажытная за нават санскрыт і што яна валодае велізарнай магічнай сілай, здольнай вагацца прастор і час. Таму свае запісы Дзі і Кэлі вялі ў зашыфраваным выглядзе.
Нароўні са структурай мовы былі атрыманы так званыя Енахіанскія ключы. Лічыцца, што гарманічнае спалучэнне гукаў енахіанскай мовы складзена ў іх для атрымання найбольш моцнага эфекту. Колькасць ключоў — 19. Колькасць літар енахіанскага алфавіта — 21.
Эпохай росквіту енахіанскай мовы лічыцца XIX стагоддзе, калі магічны Ордэн Залатой Зары стаў выкарыстоўваць яе ў сваіх рытуалах. Затым, ужо ў XX стагоддзі, гэтая мова фактычна стала афіцыйнай мовай сатанінскіх абрадаў. Гэта адбылося дзякуючы таму, што Антон Шандар Ла-Вей, заснавальнік лавеізма, у сваёй асноўнай працы «Сатанінскія Біблія» прывёў енахіанскія ключы як аснову магічнай працы.
Крыніцы
- ↑ Leitch, Aaron (2010). The Angelical Language, Volume I: The Complete History and Mythos of the Tongue of Angels. Woodbury, MN: Llewellyn Publications. ISBN 0738714909.
- ↑ Eco, Umberto (1997). The Search for the Perfect Language. London: Fontana Press. ISBN 0006863787.
- ↑ а б Leitch, Aaron (2010). The Angelical Language, Volume II: An Encyclopedic Lexicon of the Tongue of Angels. Woodbury, MN: Llewellyn Publications. ISBN 0738714917.