Еўрапейская народная партыя

Еўрапейская народная партыя

англ.: European People's Party,
балг.: Европейска народна партия,
венг.: Európai Néppárt,
грэч. Ευρωπαϊκό Λαϊκό Κόμμα
(Evropaïkó Laïkó Kómma)
,
ірл.: Páirtí Pobail na hEorpa,
ісп.: Partido Popular Europeo,
італ.: Partito Popolare Europeo,
літ.: Europos liaudies partija,
макед.: Европска Народна Партија,
мальт.: Partit Popolari Ewropew,
ням.: Europäische Volkspartei,
нідэрл.: Europese Volkspartij,
польск.: Europejska Partia Ludowa,
парт.: Partido Popular Europeu,
рум.: Partidul Popular European,
руск.: Европейская народная партия,
славенск.: Evropska ljudska stranka,
турэцк.: Avrupa Halk Partisi,
укр.: Європейська Народна Партія,
фінск.: Euroopan kansanpuolue,
фр.: Parti Populaire européen,

чэшск.: Evropská lidová strana
Выява лагатыпа
Лідар Вільфрыд Мартэнс
Дата заснавання 8 ліпеня 1976
Штаб-кватэра Сцяг Бельгіі Бельгія, Брусель
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя,
ліберальны кансерватызм,
неалібералізм
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Моладзь Еўрапейскай народнай партыі
Сайт www.epp.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўрапейская народная партыя (ЕНП) — пан'еўрапейская права-цэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя. Заснаваная ў 1976 годзе, ЕНП складаецца з калектыўных членаў хрысціянска-дэмакратычных, нацыяналістычных, кансерватыўных і іншых, арыентаваных ў рамках права-цэнтрысцкай часткі палітычнага спектру, партый краін Еўропы.

ЕНП — адна з найбуйнейшых партый Еўропы, прадстаўленая ва ўсіх палітычных інстытутах Еўрапейскага саюза, а таксама ў Савеце Еўропы. Партыя складаецца з 73 калектыўных члена, нацыянальных партый з 39 краін.

Паводле іх старонкі ў Інтэрнэце ЕНП гэта «аб'яднанне палітычнага цэнтра, чые карані ляжаць у глыбінях гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя партыі з блізкай ідэалогіяй у дзяржавах-членах і асацыяваных членах ЕС, а таксама падтрымлівае блізкія кантакты з краінамі — магчымымі кандыдатамі».

ЕНП складаецца з 16 глаў урадаў краін — членаў Еўрапейскага саюза і 6 глаў урадаў краін, якія не ўваходзяць у ЕС, а таксама 13 членаў Еўрапейскай камісіі (у тым ліку старшыні Камісіі), старшыні Еўрапейскага савета, старшыні Еўрапейскага парламента і найбуйнейшай фракцыі ў Еўрапейскім парламенце, якая складаецца з 265 членаў. З 1990 года прэзідэнтам EPP з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Бельгіі Вільфрыд Мартэнс.

Еўрапейская народная партыя мае моладзевае аддзяленне, Моладзь Еўрапейскай народнай партыі (англ.: YEPP). Еўрапейскія студэнты-дэмакраты (англ.: EDS) — група студэнцкіх палітычных партый, асацыяваная з ЕНП.

Партыі - члены

Сцяг Аўстрыі Аўстрыя

Сцяг Бельгіі Бельгія

  • Хрысціянскія дэмакраты і фламандцы
  • Гуманістычны дэмакратычны цэнтр

Сцяг Балгарыі Балгарыя

  • Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі
  • Дэмакраты за моцную Балгарыю
  • Саюз дэмакратычных сіл
  • Дэмакратычная партыя
  • Балгарскі земляробчы народны саюз - Народны саюз

Сцяг Венгрыі Венгрыя

  • Фідэс - Венгерскі грамадзянскі саюз
  • Хрысціянска-дэмакратычная народная партыя

Сцяг Германіі Германія

Сцяг Грэцыі Грэцыя

Сцяг Даніі Данія

  • Кансерватыўная народная партыя
  • Хрысціянскія дэмакраты

Сцяг Ірландыі Ірландыя

  • Fine Gael

Сцяг Іспаніі Іспанія

  • Народная партыя
  • Дэмакратычны саюз Каталоніі

Сцяг Італіі Італія

  • Народ свабоды
  • Саюз Цэнтра
  • Дэмакратычны саюз за Еўропу

Сцяг Кіпра Кіпр

Сцяг Латвіі Латвія

Сцяг Літвы Літва

  • Саюз Айчыны - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты

Сцяг Люксембурга Люксембург

  • Хрысціянска-сацыяльная народная партыя

Сцяг Мальты Мальта

  • Нацыяналістычная партыя

Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды

Сцяг Партугаліі Партугалія

  • Дэмакратычны і сацыяльны цэнтр - Народная партыя
  • Сацыял-дэмакратычная партыя

Сцяг Польшчы Польшьча

Сцяг Румыніі Румынія

Сцяг Славакіі Славакія

Сцяг Славеніі Славенія

  • Славенская дэмакратычная партыя
  • Славенская народная партыя
  • Новая Славенія

Сцяг Фінляндыі Фінляндыя

  • Кааліцыйная партыя

Сцяг Францыі Францыя

  • Саюз за народны рух

Сцяг Харватыі Харватыя

Сцяг Чэхіі Чэхія

  • ТОП 09
  • Хрысціянска-дэмакратычны саюз - Чэхаславацкая народная партыя

Сцяг Швецыі Швецыя

Сцяг Эстоніі Эстонія

  • Саюз Айчыны і Res Publica

Асацыіраваныя члены

Сцяг Нарвегіі Нарвегія

Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія

  • Унутраная македонская рэвалюцыйная арганізацыя - Дэмакратычная партыя за македонскае нацыянальнае адзінства

Сцяг Сербіі Сербія

Сцяг Швейцарыі Швейцарыя

  • Хрысціянска-дэмакратычная народная партыя Швейцарыі

Назіральнікі

Сцяг Албаніі Албанія

  • Дэмакратычная партыя

Сцяг Арменіі Арменія

  • Рэспубліканская партыя Арменіі
  • Дзяржава Закона
  • Спадчына

Сцяг Беларусі Беларусь

Сцяг Босніі і Герцагавіны

  • Партыя дэмакратычнага дзеяння
  • Харвацкая дэмакратычная садружнасць Босніі і Герцагавіны
  • Партыя дэмакратычнага прагрэсу

Сцяг Грузіі Грузія

  • Адзіны нацыянальны рух

Сцяг Італіі Італія

  • Паўднёва-цірольская народная партыя

Сцяг Косава Косава

  • Дэмакратычная ліга Косава

Сцяг Малдовы Малдова

  • Ліберальна-дэмакратычная партыя Малдовы

Сцяг Нарвегіі Нарвегія

  • Хрысціянская дэмакратычная партыя

Сцяг Сан-Марына Сан-Марына

  • Сан-марынская хрысціянска-дэмакратычная партыя

Сцяг Сербіі Сербія

Сцяг Турцыі Турцыя

Сцяг Украіны Украіна

  • Народны саюз – Наша Украіна
  • Народны рух Украіны
  • Украінскае аб'яднанне «Бацькаўшчына»
  • УДАР Віталя Клічко

Сцяг Фінляндыі Фінляндыя

  • Хрысціянскія дэмакраты

Спасылкі

Перадпрагляд зносак

  1. http://www.appf.europa.eu/appf/en/parties-and-foundations/registered-parties.html Праверана 26 студзеня 2021.