Старшыня Еўрапейскай камісіі
Еўрапейскі саюз |
Гэты артыкул — частка серыі: |
Унутраная палітыка
|
Знешняя палітыка
|
Права
|
Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) ўзначальвае выканаўчы орган улады Еўрапейскага саюза. Старшыня кантралюе ўсю выканаўчую ўладу, яе членаў і Еўрапейскі грамадзянскі сэрвіс. Прэзідэнт адказвае за размеркаванне партфеляў сярод членаў камісіі і можа правесці перастаноўку яе членаў або, пры неабходнасці, звольніць іх. Ён вызначае рэгламент Камісіі і ўсе заканадаўчыя прапановы.
Камісія праектуе новыя законы і разглядае іх на прыкладзе штодзённага жыцця Саюза (абапіраючыся на бюджэт і прымае рашэнні). Камісія таксама прадстаўляе ЕС у такіх арганізацыях як Сусветная Гандлёвая Арганізацыя і G8.[1][2] АТым не менш, Старшыня ЕК, у адрозненне ад іншых кіраўнікоў урадаў, не вызначае знешнюю палітыку, не можа камандаваць войскамі або змяняць падаткі, паколькі яны ў асноўным па-за кампетэнцыі ЕС.
Пасада была створана ў 1958 годзе. Старшыня фармальна прызначаецца міністэрствам Савета Еўрапейскага саюза (на практыцы, Еўрапейскім саветам — главамі дзяржаў-членаў) кожныя пяць гадоў і яго кандыдатура ўхваляецца Еўрапейскім парламентам, да якога адносіцца Старшыня (Парламент можа выражаць неўхваленне працы Камісіі). Старшыня ў такім разе выбірае іншых Еўрапейскіх камісараў, разам з краінамі-членамі ЕС. Пасля гэтага ён перадае абавязкі кожнаму з іх. Да моманту прыняцця імі ўсіх спраў, яны абавязаны выступіць перад Парламентам.[1][2]
Старшыня Еўрапейскай камісіі — Урсула фон дэр Ляен, былы міністр абароны Германіі, зацверджаны Еўрапарламентам 16 ліпеня 2019[3].
Спіс Старшынь Еўракамісіі
№ | Старшыня |
Фота | Дзяржава і папярэдняя пасада |
Партыя |
Час паўнамоцтваў |
Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вальтэр Хальштэйн | Міністр фінансаў |
Хрысціянскія дэмакраты | 1 студзеня 1958 — 30 чэрвеня 1967 | Стварыў агульную сельскагаспадарчую палітыку і вырашыў крызіс вакантных пасад, які прывёў да Люксембургага кампрамісу. | |
2 | Жан Рэй | Міністр фінансаў |
Ліберальныя дэмакраты | 2 ліпеня 1967 — 1 ліпеня 1970 | Пачаў ініцыятывы па Еўрапейскаму палітычнаму супрацоўніцтву і Эканамічнаму і Манетарнаму Саюзу ЕС. | |
3 | Франко Марыя Малфаці | Міністр замежных спраў |
Хрысціянскія дэмакраты | 2 ліпеня 1970 — 1 сакавіка 1972 | Унес пранпановы на адзіным рынку. Адкрыты перамовы аб членстве з Даніяй, Ірландыяй, Нарвегіяй і Вялікабрытаніяй. | |
4 | Сікка Мансхольт | Міністр селькай гаспадаркі |
Сацыялісты | 22 сакавіка 1972 — 5 студзеня 1973 | Курыраваў стварэнне Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС) і першае пашырэнне ЕС | |
5 | Франц-Хаўер Арталі | Міністр фінансаў |
Хрысціянскія дэмакраты | 6 студзеня 1973 — 5 студзеня 1977 | Кіраваў пашыранай Супольнасцю падчас нафтавага крызісу ў 1973 годзе і турэцкага ўварвання на Кіпр | |
6 | Рой Джэнкінс | Міністр унутраных спраў |
Сацыялісты | 6 студзеня 1977 — 19 студзеня 1981 | Курыраваў развіццё ЕВС і быў першым Старшыней, які ўдзельнічаў у G8 | |
7 | Гастан Торн | Прэм’ер-міністр |
Ліберальныя дэмакраты | 20 студзеня 1981 — 6 студзеня 1985 | Паскорыў пашырэння падчас працы над Адзіным еўрапейскім актам. Аднак у перыяд «евраскляроза» уплыў Торна наменшыўся | |
8 | Жак Дэлор | Міністр фінансаў |
Сацыялісты | 7 студзеня 1985 — 24 студзеня 1995 | Курыраваў прыняцце Адзінага Еўрапейскага Акта і Маастрыхцкага дагавора, быў галоўным архітэктарам Камітэта рэгіёнаў. Кіраваў у час пашырэння ЕС у 1995 годзе. | |
9 | Жак Сантэр | Прэм’ер-міністр |
Народная партыя | 25 студзеня 1995 — 15 сакавіка 1999 | Сантер працаваў над Амстэрдамскім дагаворам, Ніцкім дагаворам і ўвядзеннем еўра. Аднак праца яго камісіі была азмрочана бюджэтнай палемікай. Сантер падаў у адстаўкуда заканчэння тэрміну дзеяння яго мандата. | |
- | Мануэль Марын (замяшчэнне) | Еўрапейскі міністр |
Сацыялісты | 15 сакавіка 1999 — 17 верасня 1999 | З-за датэрміновай адстаўкі Сантэра, праца яго камісіі працягвалася пад кіраўніцтвам Мануэля Марына, як часовага Старшыні адміністрацыі. | |
10 | Рамана Продзі | Прэм’ер-міністр |
Ліберальныя дэмакраты | 17 верасня 1999 — 22 лістапада 2004 | Курыраваў увядзенне Ніцкай Дамовы і падпісанне Еўрапейскай канстытуцыі. Ён таксама курыраваў запуск наяўнага еўра ў 2002 годзе. | |
11 | Жазэ Мануэл Барозу | Прэм’ер-міністр |
Народная партыя | 22 лістапада 2004 — 1 лістапада 2014 | Барозу курыраваў прыняцце Лісабонскага дагавора, працаваў у час пашырэнняў 2004 і 2007 гадоў, а таксама ў час яго старшынства была прынята Дырэктыва Блокештэйна. |
Зноскі
- ↑ а б The European Commission(недаступная спасылка). Europa (web portal). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2007. Праверана 1 кастрычніка 2007.
- ↑ а б Role and Powers . Europa (web portal). Праверана 1 кастрычніка 2007.
- ↑ "Von der Leyen elected EU Commission head after MEPs vote". BBC News(англ.). BBC. 2019-07-16. Праверана 2022-01-04.
.