Жазі Бартэль (стадыён)
Жазі Бартэль | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Пабудаваны | 1928 |
Адкрыты | 1928 |
Уладальнік | Люксембург |
Хатняя каманда | Люксембург |
Умяшчальнасць | 8 054 |
Памеры поля | 105x68 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стадыён Жазі Бартэль (фр.: Stade Josy Barthel) — мультыспартыўны стадыён у горадзе Люксембург, аднайменнай дзяржавы, пабудаваны ў 1928 годзе, цяперашнюю назву носіць з ліпеня 1993 года.
Стадыён з'яўляецца месцам правядзення хатніх матчаў зборнай Люксембурга па футболе, акрамя гэтага з'яўляецца галоўнай спартыўнай пляцоўкай люксембургскага спартыўнага таварыства «Спора» (фр.: CAL Spora Luxembourg), членамі якога з'яўляюцца 400 чалавек, што робіць яго самым вялікім у горадзе. Стадыён названы ў гонар люксембургскага лёгкаатлета Жазі Бартэля, які выйграў у 1952 годзе Алімпійскую залатую ўзнагароду ў забегу на 1500 метраў.
Спасылкі
- Старонка стадыёна на WorldStadiums.com Архівавана 21 красавіка 2008.