Жалобны какаду белавухі |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Cacatuoidea | Падсямейства: | Calyptorhynchinae |
Від: | Жалобны какаду белавухі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Calyptorhynchus baudinii Lear, 1832
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Белавухі жалобны какаду, таксама белавухі чорны какаду (Calyptorhynchus baudinii) — птушка сямейства какаду. Жыве на паўднёвым захадзе Аўстраліі ў эўкаліптавых лясах і зарасніках.
Даўжыня цела — 56 см, даўжыня крыла — 38 см; вага — да 800 г. Афарбоўка апярэння чорна-бурая з зялёным адценнем, усе пёры абрамлены бела-жоўтым. Каля вуха — белая пляма, за якую папугай атрымаў сваю назву. На хвасце — папярочная паласа таксама белага колеру. Чубок на галаве складаецца з шырокіх пёраў. Дзюба вельмі шырокая, нашмат пераўзыходзіць даўжыню; у самца — чорная, у самкі — колеру косткі.
Засяляюць эўкаліптавыя лясы і зараснікі мары. Трымаюцца дробнымі (10-30 асобін) і буйнымі зграямі (да некалькіх тысяч асобін). Да нядаўняга часу сілкаваліся цвёрдымі пладамі Banksia. У цяперашні час ядуць насенне прыморскай хвоі, заходне-аўстралійскага і рознакаляровага эўкаліптаў, яблыкі і грушы, насенне і кветкі мары, нектар, лічынак насякомых. Часта здзяйсняюць набегі на фруктовыя сады. Папугаі выдаюць рэзкія крыкі «уіі-ла».
Пара фармуецца на ўсё жыццё. Гняздуе ў дуплах эўкаліптаў і мары. У кладцы 1-2 яйкі, але бацькі выкормліваюць толькі адно птушаня. Другое звычайна памірае на працягу 48 гадзін пасля нараджэння. Апераецца птушаня да 10—11 тыдня, але трымаецца побач з бацькамі ўвесь год (да наступнага сезона размнажэння).
У прыродзе налічваецца не больш за 10—15 тыс. асобін.
Працягласць жыцця ў няволі да 50 гадоў.