Жаніцьба Фігаро (опера)
Жаніцьба Фігаро | |
---|---|
італ.: Le nozze di Figaro | |
| |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Ларэнца да Понтэ[d][1] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Крыніца сюжэту | аднайменная п'еса Бамаршэ |
Жанр | Опера-буфа, опера[1] |
Дзеяў | 4[1] |
Год стварэння | 1786 |
Першая пастаноўка | 1 мая 1786[1] |
Месца першай пастаноўкі | Бургтэатр, Вена |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Жаніцьба Фігаро» (Le nozze di Figaro ossia la folle giornata) — опера-буф Вольфганга Амадэя Моцарта на італьянскай мове, напісаная на лібрэта Ларэнца да Понтэ па аднайменнай п'есе Бамаршэ.
Прэм'ера адбылася 1 мая 1786 года ў венскім Бургтэатры.
Гісторыя стварэння
Да складання музыкі Моцарт прыступіў у снежні 1785 ў сваёй кватэры на Домгасэ ў Вене і скончыў яго праз пяць месяцаў. Прэм'ера адбылася ў Вене 1 мая 1786 года і прайшла з нязначным поспехам. Спачатку п'еса Бамаршэ была забароненая ў Вене, як твор, які высмейваў арыстакратыю і звязаны з французскай рэвалюцыяй.
Сапраўднае прызнанне опера набыла толькі пасля пастаноўкі ў Празе ў снежні таго ж года.
Прэм’ера
Прэм’ера оперы адбылася ў бургтэатры Вены 1 мая 1786 года. Першымі двума выкананнямі дырыжыраваў сам Моцарт (седзячы за клавесінам), пазней — Іозеф Вайгль. Пасля першага выканання ў 1786 годзе было яшчэ 8 паўтораў і хоць гэта было нішто ў параўнанні з частатой выканання будучай «Чароўнай флейтай», прэм’ера ў агульным расцэньвалася як паспяховая.
Зноскі
Літаратура
- Gutman, Robert W. (2001). Mozart: A Cultural Biography. Houghton Mifflin Harcourt. ISBN 0-15-601171-9
Спасылкі
- Оперы «Жаніцьба Фігаро» — 230 гадоў
- Моцарт-Вена(en)
- Сюжэт оперы Жаніцьба Фігаро Архівавана 8 лістапада 2012.