Забалацце (Баранавіцкі раён)
Вёска
Забалацце
| ||||||||||||||||||||||
За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 38 вяскоўцаў.
Каля вёскі 8 ліпеня 1944 года вызначылася група савецкіх разведчыкаў, якія захапілі 6 мінамётаў, 4 радыёстанцыі і шмат іншай тэхнікі, узялі ў палон 7 нямецкіх салдат і афіцэраў. За гэты подзвіг сяржанту С. Ашыраву і радавому М. Яроміну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].
Інфраструктура
- Саўгасная сядзіба
- Сельскагаспадарчыя механічныя майстэрні
- Ветэрынарны ўчастак
- Дом быту
- Базавая шкоола
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Магазін
Насельніцтва
- 45 двароў, 374 жыхары (1897)
- 77 двароў, 604 жыхары (1909)
- 41 дом, 259 жыхароў (1921)
- 521 жыхар (1939)
- 545 жыхароў (1970)
- 139 двароў, 405 жыхароў (1998)
- 143 гаспадаркі, 362 жыхары (2005)
Памятныя мясціны
- Помнік землякам
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Забалацце (Баранавіцкі раён)