Цешаўле
Вёска
Цешаўле
| ||||||||||||||||||||||||||
Це́шаўле[4] (трансліт.: Ciešaŭlie, руск.: Тешевле) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда, за 2 км ад ракі Мышанкі, на аўтадарозе Дзятлава — Новая Мыш.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 8 ліпеня 1944 года. Пры вызваленні вёскі Цешаўля вызначыўся камандзір агнявога ўзвода артылерыйска-мінамётнага палка старшы лейтэнант Р. А. Чакмянёў. 8 ліпеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем захапіў абарончы пункт гітлераўцаў у вёсцы, адбіў тут 2 контратакі праціўніка, знішчыў 4 танкі і каля 250 гітлераўцаў. Чакмянёў загінуў у гэтым баі, пахаваны ў суседнім пасёлку Першамайскім. 25 верасня 1944 года Чакмянёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На франтах вайны загінула 40 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[5].
Інфраструктура
- Выканком сельсавета
- Калгасная сядзіба
- Механічныя майстэрні
- Ветэрынарны ўчастак
- Клуб
- Бібліятэка
- Дом быту
- Бальніца
- Сярэдняя школа (з 1997 года працуе краязнаўчы музей)
- Аддзяленне сувязі
- Аўтаматычная тэлефонная станцыя
- Ашчадны банк
- 2 магазіны
Насельніцтва
- 68 двароў, 717 жыхароў (1897)
- 130 двароў, 920 жыхароў; маёнтак — 9 двароў, 77 жыхароў (1909)
- 109 дамоў, 20 жыхароў; фальварак — 4 дамы, 20 жыхароў (1921)
- 885 жыхароў, у былым фальварку — 11 жыхароў (1939)
- 310 жыхароў (1959)
- 753 жыхары (1970)
- 208 гаспадарак, 673 жыхары (1998)
- 262 гаспадаркі, 630 жыхароў (2003)[6]
- 248 гаспадарак, 617 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Зноскі
- ↑ а б http://www.levonevski.net/pravo/normreg2013/num01/d01915.html
- ↑ http://www.geonames.org/629245/tsyeshawlye.html
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Цешаўля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цешаўле