Змеегалоўнік Руйша

Змеегалоўнік Руйша
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dracocephalum ruyschiana L., 1753


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  39297
EOL  2893770
IPNI  446513-1
TPL  kew-63894
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Змеегалоўнік Руйша[3] (Dracocephalum ruyschiana) — кветкавая расліна роду Змеегалоўнік (Dracocephalum) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з разгалінаваным карэнішчам і прамымі валасістымі, у верхняй частцы разгалінаванымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце ланцэтна-лінейнае або амаль лінейнае, з загнутымі ўніз краямі, пераважна сядзячае, даўжынёй 2—3 см. Кветкі буйныя, сіне-фіялетавыя, у 6-кветкавых несапраўдных мутоўках, сабраных на канцы сцябла ў падоўжанае гронкападобнае суквецце даўжынёй 3—5 см. Плод — арэшак.

Пашырэнне

Барэальны еўразійскі лесастэпавы рэліктавы від. Знаходзіцца ў Беларусі паблізу паўночна-заходняй мяжы арэала, з’яўляецца прадстаўніком паўднёвасібірскага (алтайскага) міграцыйна-генетычнага элемента ў флоры. Месцы росту: зрэджаныя хвойна-шыракалістыя, сасновыя і саснова-бярозавыя лясы імшыстага, чарнічнага і верасовага тыпаў, травяністыя схілы.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная, лекавая, меданосная, тэхнічная і кармавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі