Зурык[3] (мальт. Żurrieq; або Із-Зурык, мальт. Iż-Żurrieq) — адзін са старэйшых гарадоў Мальты. На лістапад 2005 года ў горадзе пражывала крыху менш за 10 тыс. чалавек. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе вострава Мальта.
Да памятных мясцін Зурыка адносяцца: Блакітны Грот (Іль-Хнэя, Il-Ħnejja), вятрак Шарола, катакомбы паблізу ветрака, побач з вёскай Сафі.