Шаломаносны какаду, таксама ганг-ганг, таксама чырвонагаловы какаду (Callocephalon fimbriatum) — птушка сямейства какаду. Адзіны від рода.
Знешні выгляд
Даўжыня цела 32—37 см; вага 250—280 г. Асноўная афарбоўка пер'я шэрая, кожнае пёрка мае попельны колер, галава і хахалок — яскрава-аранжавыя. Ніжняя частка бруха і ніжнія пёркі хваста аблямаваныя аранжава-жоўтым. Дзюба светлая.
У саміцы шэрыя галава і хахалок.
Распаўсюджанне
Жыве ў паўднёва-усходняй Аўстраліі і на суседніх астравах.
Сустракаецца ў горных эўкаліптавых лясах да вышыні 2000 м над узроўнем мора.