Каласоўнік аржаны

Каласоўнік аржаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bromus secalinus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40519
NCBI  4502
EOL  1114244
GRIN  t:7867
IPNI  394095-1
TPL  kew-401862

Каласоўнік аржаны[1] (Bromus secalinus) — від каласоўніка.

Назва

Каласоўнік аржаны, кастрэц[2], аўсюк, гірса, касцёр[3], касцер[1], авясец, заячы авёс[4], аўсец, гірс, мяліца, мятлюг[5].

Апісанне

Аднагадовая трава. Расце ў Еўразіі, пашыраны ў іншых частках свету як інтрадукаваная расліна. Пустазелле. Дасягае максімальнай вышыні да аднаго метра. Лісце тонкае, пакрытае мяккімі валасінкамі. Плод — цвёрды.

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929