Каляндра
Каля́ндра[1][2] (Coriandrum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю да 80 см з тонкім верацёнападобным коранем. Сцябло рабрыстае, прамастойнае. Прыкаранёвае лісце трохраздзельнае, сцябловае — перыстарассечаяае. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасоніхах. Плод — сямянка (віслаплоднік).
Віды і арэал
Расліны роду пашыраны ў Міжземнамор’і.
Адрозніваюцца 2 віды :каляндра пасяўная (Coriandrum sativum L.) (вырошчваецца ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі) і Coriandrum tordylium (Fenzl) Bornm..
Зноскі
Літаратура
Спасылкі