Канстытуцыя Венгрыі
Канстытуцыя Венгрыі | |
---|---|
венг.: Magyarország Alaptörvénye | |
Від | канстытуцыя |
Дзяржава | |
Першая публікацыя | 25 красавіка 2011 |
Канстытуцыя Венгрыі (венг.: Magyarország alaptörvénye) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 18 красавіка 2011 года Парламентам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 года прэзідэнтам краіны і набыла моц з 1 студзеня 2012 года.
Гісторыя
Да 2012 года асноўным законам Венгрыі была канстытуцыя 1949 года, у якую, пачынаючы з 1989 года, былі ўнесены радыкальныя змены.
У 2010 годзе на парламенцкіх выбарах кансерватыўны спіс Фідэс-ХДНП атрымаў больш дзвюх трацін мандатаў — канстытуцыйную большасць.
Асноўныя палажэнні
Назва краіны змяняецца з «Венгерская рэспубліка» на проста «Венгрыя», хоць форма кіравання застаецца рэспубліканскай[1][2]. У прыватнасці, змяненне ўказвае на неабходнасць успрымання краіны без акцэнтавання ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя венгры прызнаюцца роўнымі ў правах.
Крытыка
У новай венгерскай канстытуцыі канстатуецца, што народ Венгрыі аб'ядноўваюць «Бог і хрысціянства». За дзяржавай замацоўваецца абавязак абароны жыцця, прычым абумаўляецца, што жыццё пачынаецца з моманту зачацця. Фактычна даны артыкул канстытуцыі можа тлумачыцца як забарона на аборты. Таксама шлюб у новай канстытуцыі тлумачыцца як «саюз мужчыны і жанчыны», у сувязі з чым крытыкі дакумента лічаць, што канстытуцыя стварае глебу для дыскрымінацыі гомасексуалаў і тых жыхароў краіны, якія не з'яўляюцца хрысціянамі[3].
15—17 красавіка 2011 года ў Венгрыі прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць прыняцця новай канстытуцыі. У гэтай сувязі ўрад прадпрымае крокі з мэтай атрымання міжнароднай падтрымкі (у тым ліку і рэлігійных арганізацый[4]) на карысць прынятага дакумента.
Папраўкі 2013 года
У сакавіку 2013 года парламент ухваліў пакет паправак да канстытуцыі[5], які выклікаў крытыку як унутры краіны, так і па-за ёй[6].
Крыніцы
- ↑ У Венгрыі прынята Канстытуцыя, якая замацоўвае права на жыццё з моманту зачацця (26 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ «Hungarian president signs new constitution despite human rights concerns», Deutsche Welle от 25 апреля 2011 года
- ↑ Венгрыя: новая канстытуцыя забараняе аборты і «аднаполы шлюб» Архівавана 19 студзеня 2012.
- ↑ Адбылася сустрэча старшыні АЗЦС з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства дзяржаўнага кіравання і юстыцыі Венгерскай Рэспублікі
- ↑ Fourth Amendment to Hungary’s Fundamental Law Архівавана 9 сакавіка 2013. (англ.)
- ↑ Q&A: Hungary's controversial constitutional changes Би-би-си (англ.)