Каралеўства Непал

Гістарычная дзяржава
Каралеўства Непал
непальск.: नेपाल अधिराज्य
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Rastriya Gaan[d]
< 
 >
25 верасня 1768 — 28 мая 2008

Сталіца
Афіцыйная мова непальская мова
Рэлігія індуізм
Грашовая адзінка Nepalese mohar[d] і Непальская рупія[d]
Форма кіравання абсалютная манархія, канстытуцыйная манархія, абсалютная манархія і канстытуцыйная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Непал (непальск.: नेपाल अधिराज्य), таксама Каралеўства гуркхаў (непальск.: गोर्खा अधिराज्य) — каралеўства, якое з’явілася ў 1768 годзе[1] пасля аб’яднання Непала. Заснавальнікам Каралеўства стаў кіраўнік дзяржавы Горкха, гуркх-раджпут Прытхві Нараян Шах[2]. Каралеўства існавала 240 гадоў да фармальнай адмены манархіі ў Непале. У гэты перыяд Непал знаходзіўся пад уладай дынастыі Шах.

Пасля ўварвання ў Тыбет і разрабавання Дыгархі непальцамі пад правадырствам Бахадура Шаха ў 1792 годзе Далай-лама і кітайскі намеснік запыталі ў Кітая ваеннай падтрымкі. Кітайска-тыбецкія сілы пад камандаваннем Фу Кан’аня напалі на Непал, але пасля паразы пад Нувакотам перайшлі да мірных перамоў[3]. У пачатку XIX стагоддзя распаўсюджванне ўлады Брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў Індыі прывяло да пачатку Англа-Непальскай вайны (1814—1816), якая скончылася паразай Непальскай арміі. Па ўмовах Сугаульскай дамовы Непал заставаўся незалежным, але перадаваў Брытаніі тэрыторыі ад Мечы да Сарды[4], вядомыя як «вялікі Непал». Сілы Джанга Бахадура разбілі Тыбецкае войска ў 1855 годзе і прымусілі да падпісання мірнай дамовы на сваіх умовах[3]. Нестабільнасць, якая суправаджала вайну, скончылася зменай кіруючай дынастыі на Рана з раджпуцкай касты чхетры, пад яе праўленнем пасаду прэм’ер-міністра краіны стала спадчыннай з 1843 па 1951 гады. Пачынаючы з першага кіраўніка дынастыя Рана звяла манарха-шаха да цырыманіяльнай ролі. Кіраўнікі з роду Рана былі аўтарытарнымі тыранамі, эканамічна эксплуатавалі свой народ і пераследвалі іншадумцаў па рэлігійнай прыкмеце.

Сярэдзіна XX стагоддзя стала пачаткам руху за дэмакратызацыю Непала. У 1923 годзе Брытанія фармальна прызнала незалежнасць Непала і перастала лічыць яго пратэктаратам, аднак Брытанскі палітычны ўплыў праз кіруючыя класы не знік. У ліпені 1950 года Індыя падпісала Інда-непальскую дамова пра мір і сяброўства 1950 года, у якой абедзве краіны пагадзіліся паважаць суверэнітэт адзін аднаго. У тым жа годзе Індыя адыграла важную ролю ў Непальскай палітыцы, падтрымаўшы караля Трыбхувана, якога Мохан Шамшэр з роду Рана спрабаваў зрынуць, узвёўшы на пасад свайго ўнука Г’янендру. Пры падтрымцы Індыі новы ўрад, у асноўным складаўся з членаў Непальскага кангрэса, і кароль Трыбхуван паклалі канец кіраванню роду Рана ў 1951 годзе.

У 1960—1970-х гадах адбылося некалькі няўдалых спробаў правядзення рэформаў і прыняцця новай канстытуцыі. Эканамічны крызіс канца 1980-х прывёў да Народнага руху 1990 года, прыняццю пад яго ціскам канстытуцыйнай манархіі ў 1990 годзе і ўвядзенні парламенцкіх выбараў. У 1990-х гадах пачалася Грамадзянская вайна ў Непале (19960—2006), у якой дзяржаўныя войскі змагаліся з Камуністычнай мааісцкай партыяй Непала. Сітуацыю дадаткова дэстабілізавала забойства Каралеўскай сям’і ў Непале, калі, па звестках, прынц Дыпендра застрэліў дзесяць чалавек, уключаючы ўласнага бацьку Бірэндру, а затым быў смяротна паранены (паводле афіцыйнай версіі — у выніку неасцярожнага абыходжання са сваёй зброяй).

Пасля гэтага кароль Г’янендра вярнуўся на трон і абвясціў прамое царскае кіраванне, якое выклікала пратэстны рух 2005 года, які аб’яднаў мааістаў і дэмакратаў. Караля прымусілі аднавіць парламент, які прыняў у 2007 прамежкавую Канстытуцыю, якая моцна абмяжоўвала ўладу манархіі. Пасля парламенцкіх выбараў 2008 года быў абраны 1-ы Устаноўчы сход Непала, які абвясціў адмену манархіі на першай жа сесіі 28 мая 2008 года. З гэтага моманту краіна атрымала назву Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Непал.

Да адмены манархіі Непал быў адзінай краінай у свеце з індуізмам у якасці дзяржаўнай рэлігіі; цяпер ён з’яўляецца свецкай дзяржавай[5][6].

Крыніцы

  1. Royal Ark. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2019. Праверана 22 мая 2017.
  2. {загаловак}. — 2015. — ISBN 978-1-317-47681-8. Архівавана 15 студзеня 2023 года.
  3. а б Nepal and Tibetan conflict. Official website of Nepal Army. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 22 мая 2017.
  4. History of Nepal: A Sovereign Kingdom. Official website of Nepal Army. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 22 мая 2017.
  5. Why Monarchy is necessary in Nepal?. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020. Праверана 22 мая 2017.
  6. George Conger. Nepal moves to become a secular republic. Religious Intelligence (18 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2009.