Карл Карлавіч Клаус
Карл Карлавіч Клаус | |
---|---|
ням.: Karl Ernst Claus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1796[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (24) сакавіка 1864[3][4] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Віктарына Гедвіга Клаус[d] |
Род дзейнасці | хімік, фармацэўт, выкладчык універсітэта, батанік |
Навуковая сфера | хімія, фармацэўтыка[d] і батаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофіі[d][6] (1835) і магістр філасофіі[d][6] (1837) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Карл Карлавіч Клаус (11(22).1.1796, Тарту — 12(24).3.1864, там жа) — расійскі хімік, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1861).
Біяграфія
З 1839 прафесар хіміі Казанскага ўніверсітэта, з 1852 года прафесар фармацыі Дэрпцкага ўніверсітэта. У 1841 годзе пачаў даследаванні плацінавых металаў. У 1844 годзе адкрыў у рэштках уральскай плацінавай руды новы элемент, які назваў рутэній (ад познелацінскага Ruthenia — Расія). Клаус атрымаў рутэній у чыстым выглядзе, вывучыў яго хімічныя ўласцівасці і вызначыў атамную вагу; паказаў на падабенства паміж трыядамі рутэній — родый — паладый і осмій — ірыдый — плаціна. Клаус вядомы і як даследчык флоры Заволжа і Прыкаспійскіх стэпаў.
Зноскі
- ↑ Karl Karlovich Klaus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karl Claus // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Клаус, Карл // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 731.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #116539623 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 чэрвеня 2021.
- ↑ а б в г д е Клаус, Карл Карлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. Iа. — С. 915–916.