Са шляхецкага роду Цецішоўскіх герба «Пяжхала», сын Дамініка, падчашагалітоўскага. У 1760 выехаў у Рым, дзе паступіў у Семінарыю Прапаганды з намерам пасвячэння місійнай працы на Усходзе. Святарскія свяченні атрымаў у 1764 з рук папы Клімента XIII. Яшчэ падчас навучання ў Рыме быў прызначаны варшаўскімканонікам. Пасля вяртання дадому стау тытулярным біскупам Тэвестэ, а таксама каад’ютарам «cum iure successionis» (з правам наступніцтва) кіеўскага біскупа Францішка Асалінскага. У 1780 стаў афіцыялам варшаўскім і мазавецкага княства («vicarius in spiritualibus et officialis Varsaviensis ac per Ducatum Masoviae generalis»). У 1781 стаў мехаўскімабатам і збучынскім пробашчам, але неўзабаве адмовіўся ад пасады.
Пасля смерці біскупа Ф. Асалінскага, як яго пераемнік, склаў перад каралём Станіславам Аўгустам сенатарскую прысягу і 16 ліпеня1785 адбыўся ўрачысты інгрэс на жытомірскую кафедру. Меў прыкры канфлікт з Гугам Калантаем, які дамогся прызначэння даходаў мехоўскага абацтва на карысць Кракаўскага Універсітэта. Абараняючы свае правы, біскуп Цецішоўскі атрымаў як кампенсацыю 25.000 злотых. У 1785 заснаваў жытомірскую семінарыю, склаў яе статут. Ягоным сакратаром быў Ян Павел Вароніч. У 1787 спрыяў спыненню яўрэйскіх пагромаў у Бярдзічаве. За ўдзел у працы ваеннага дэпартамента быў узнагароджаны Ордэнам белага арла. Падчас пасяджэння Вялікага Сойму бараніў правы Касцёлу. У 1792 дамогся прызначэння грошаў на будаўніцтва новых 24 касцёлаў на Кіеўшчыне і Брацлаўшчыне. Шчыра падтрымліваў Канстытуцыю 3 мая, у якой бачыў галоўную магчымасць адраджэння краіны. 10 мая1791 выдаў пастырскі ліст, у якім наказаў адпраўляць у сваёй дыяцэзіі малітвы ў гонар новага закону.
У 1795 прызначаны Кацярынай IIпінскім біскупам з рэзідэнцыяй у Жытоміры. У 1798 апостальскі нунцый Лаўрэн Літа скасаваў гэту дыяцэзію як некананічна ўтвораную і заснаваў Луцка-Жытомірскую, аб’яднаўшы дзве былыя дыяцэзіі — Луцкую і Кіеўскую. 26 верасня1798 адбыўся інгрэс Цеціўоўскага на яе кафедру. Адразу ж Цецішоўскі пераехаў у Луцк. Спрыяў развіццю польскага школьніцтва на Валыні. 27 красавіка1827 прызначаны магілёўскім архібіскупам. Тым не менш заставаўся ў Луцку. У апошнія гады жыцця страціў зрок і магчымасць хадзіць. У 1830 стаў ахвярай правакацыі, калі канонік скернявіцкі даў яму падпісаць даумент, які пасля стаў адозвай супраць паўстанцаў.