Магілёўская архідыяцэзія
Магілёўская архідыяцэзія | |
---|---|
Рымскі абрад | |
Краіна | |
Дата заснавання | 15 красавіка 1783 |
Дата скасавання | 13 красавіка 1991 |
Кафедральны сабор | Сабор Святога Станіслава |
Тытул іерарха | Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магілёўская архідыяцэзія — у мінулым каталіцкая епархія (дыяцэзія) у Расійскай імперыі.
Гісторыя
Утворана 15 красавіка 1783 года. 13 красавіка 1991 уключана ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі да Расійскай імперыі былі далучаныя тэрыторыі, на якіх пражывала каля мільёна каталікоў лацінскага і візантыйскага абрадаў, Кацярына II указам ад 25 снежня 1772 абвясціла аб маючым адбыцца прызначэнні біскупа, якому будуць даручаны у духоўнае кіраванне ўсё рымска-каталіцкія цэрквы і манастыры ў Расійскай імперыі. Праз год, 3 снежня 1773 быў выдадзены ўказ аб стварэнні Беларускай каталіцкай епархіі і аб прызначэнні біскупа Беларускага з рэзідэнцыяй у Магілёве, якому падпарадкоўваліся ўсе каталікі лацінскага абраду ў Расіі (у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу). Затым, указам ад 28 студзеня 1782, Беларуская епархія была ператворана ў Магілёўскую архідыяцэзію.
Нунцый Джавані Андрэа Аркеці, дзейнічаючы на падставе паўнамоцтваў, дадзеных яму Папам Піем VI, кананічна зацвердзіў стварэнне Магілёўскай архідыяцэзіі 19 снежня 1783.
Імператар Павел I указам ад 9 мая 1798 узвёў архібіскупа Магілёўскага ў сан мітрапаліта, дазволіўшы яму знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Услед за гэтым нунцый Ларэнса Літта актам ад 7 жніўня 1798 пацвердзіў за Магілёўскай архідыяцэзіяй «мітрапаліцкае права» ў адносінах да ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Расійскай імперыі. Дзеянні нунцыя былі зацверджаны Папам Піем VI 17 лістапада 1798.
Магілёўскія мітрапаліты, як правіла, знаходзіліся ў Санкт-Пецярбургу.
18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.
Распачатыя пры савецкай улады ганенні на рэлігію паступова разбурылі ўсе структуры каталіцкай царквы ў СССР. На падставе дэкрэту Пія XI ад 10 сакавіка 1926 Магілёўская архідыяцэзія была падзелена на пяць апостальскіх адміністратур: у Магілёве, Маскве, Ленінградзе, Харкаве і Казані, Самары і Сімбірску. Само існаванне Магілёўскай архідыяцэзіі і мітраполіі да канца 1930-х стала фармальнасцю.
Пры аднаўленні і рэарганізацыі структур каталіцкай царквы на тэрыторыі СССР Папам Янам Паўлам II была ўтворана Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і мітраполія, чыя юрысдыкцыя абмяжоўвалася толькі Беларуссю.
Структура
Магілёўскай мітраполіі на працягу яе існавання падпарадкоўваліся наступныя рымска-каталіцкія епархіі:
- Віленская (1798—1925)
- Самагіцкая (1798—1926)
- Луцка-Жытомірская (1798—1925)
- Камянецкая (1798—1991, у 1866—1918 далучана да Луцку-Жытомірскай епархіі)
- Мінская (1798—1991, 1869—1918)
- Тыраспальская (1848—1991)
- Рыжская (1918—1923)
- Жытомірская (1925—1991)
Біскупы і адміністратары[1]
- Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1783—1826);
- Валерый Генрых Камёнка (1826—1828, 1833—1839, адміністратар);
- Каспар Цецішоўскі (1828—1831);
- Яахім Іосіф Грабоўскі (1828—1829, вікарны біскуп, дэ-факта кіраўнік мітраполіі);
- Ян Фелікс Шчыт (1829—1833, адміністратар);
- Ігнацы Паўлоўскі (1839—1842);
- Марцін Ласкі (1842—1848, адміністратар);
- Казімір Дмахоўскі (1849—1851);
- Ігнацы Галавінскі (1851—1855);
- Антоній Фіялкоўскі (1855—1856 - адміністратар; 1872—1883 — біскуп дыяцэзіяльны);
- Вацлаў Жылінскі (1856—1863);
- Юзаф Максіміліян Станеўскі (1863—1871, адміністратар)
- Юрый Івашкевіч (1871—1872, адміністратар)
- Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі (1883—1889);
- Апалінарый Даўгяла (1889—1891, адміністратар)
- Сымон Марцін Казлоўскі (1891—1899);
- Караль Антоній Недзялкоўскі (1899—1901, адміністратар)
- Баляслаў Геранім Клапатоўскі (1901—1903);
- Стэфан Дзенісевіч (1903, 1905—1908, 1909—1910, адміністратар)
- Ежы Шэмбак (1903—1905);
- Апалінарый Унукоўскі (1908—1909);
- Вікенцій Ключынскі (1910—1914);
- Ян Цепляк (1914—1917, 1919—1923, адміністратар)
- Эдвард фон Роп (1917—1919);
- Баляслаў Слосканс (1926—1928 дэ-факта, 1926—1981 де-юрэ, адміністратар)
Літаратура
- Wasilewski, J. Arcybiskupi i administratorowie archidiecezji mohylowskiej / J. Wasilewski. — Pińsk : Drukarnia diecezjalna, 1930. — 198 s.
Спасылкі
- гісторыя Рыма-каталіцкай царквы ў Расіі
- пералік кіраўнікоў епархіі Архівавана 12 сакавіка 2007.
- біяграфіі найбольш вядомых мітрапалітаў
Перадпрагляд зносак
- ↑ User, Super. Гістарычны нарыс Магілёўскай архідыяцэзіі(нявызн.). Праверана 4 чэрвеня 2024.