У 1938 годзе пазіцыі Рэспублікі прыкметна пахіснуліся як з-за шэрагу буйных паражэнняў, так і ўнутраных і знешніх цяжкасцей. Пасля поспеху Арагонскага наступлення, у выніку якога арміі нацыяналістаў выйшлі да Міжземнага мора, Другая Іспанская Рэспубліка была падзелена на дзве часткі — цэнтральнаіспанскую і каталонскую.
У снежні нацыяналісты разгарнулі наступленне на Каталонію, якая была адрэзана ад цэнтра. 10 лютага1939 года франкісцкія войскі занялі ўвесь рэгіён, выйшаўшы да іспана-французскай мяжы ў Пірэнеях і пазбавіўшы Іспанскую Рэспубліку выхаду да сухапутнай мяжы з Францыяй.