Клапо́ўнік палявы[1] (Lepidium campestre) — від кветкавых раслін роду Клапоўнік (Lepidium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
Невялікая (20—60 см) шызая расліна з разгалінаваным сцяблом. Суквецці сабраны ў верхняй часткі расліны. Яно мае зверху кветкі, а дадолу зялёныя плоскія авальныя струкі каля 6 мм даўжыні і 4 мм шырыні. Кожны струк ўтрымлівае дзве 2,5 мм насеніны. Ствол пакрыты лісцем з зубатым краем і валасінкамі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Сустракаецца як пустазелле на схілах бэлек, каля дарог, на пустках у стэпавай і лесастэпавай частцы Украіны, на Каўказе, у Малой і Сярэдняй Азіі.
Практычнае выкарыстанне
Расліна належыць да таго ж роду, што і клапоўнік пасяўны (Lepidium sativum). У насенні клапоўніка змяшчаецца 22,2—28,5 % тлустага светла-жоўтага алею з вострым, амаль пякучым смакам, якія нагадваюць смак горкага перцу. І саму расліна і яе алей выкарыстоўвалі як заправу да салатаў і рыбных або мясных страў. Лісце ўжываюць сырым, альбо адварваюць на працягу 10 хвілін[2].
Разглядаюць магчымасць выкарыстання клапоўніка палявога як сельскагаспадарчай алейнай расліны[3].
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі