Крымскія татары
Крымскія татары qırımtatarlar, qırımlar | |
Крымскататарскія жанчыны.
| |
Агульная колькасць | 452000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія — 2 тыс. Украіна — 305 тыс. |
Мова | крымскататарская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | туркі, караімы, крымчакі |
Кры́мскія тата́ры (саманазва: qırımtatarlar, qırımlar) — цюркамоўны народ, які насяляе Крым. У выніку міграцыйных працэсаў і прымусовага перасялення ў савецкі час буйныя абшчыны крымскіх татар узніклі ў краінах Цэнтральнай Азіі, Румыніі, Балгарыі, Турцыі і г. д. Агульная колькасць (на 2013 г.) — 452 тысячы чал[1].
Крымскія татары адыгралі значную ролю ў фарміраванні беларускіх татар. У 2009 годзе ў Беларусі жыло 12 чалавек, якія вызначалі сваю тоеснасць як крымскія татары[2].
Рассяленне
Пражываюць у асноўным у Крыме (каля 253 тыс. у 2001 г[3]) і прылеглых раёнах Украіны, а таксама ў Турцыі, Румыніі (20,3 тыс. у 2011 годзе[4]), Узбекістане (90 тыс., ацэнкі ад 10 тыс. у 2000 г.[5] да 100 тыс.[6]), Расіі (2449 у 2010 г.[7], у асноўным у Краснадарскім краі), Балгарыі (3 тыс.).
Мова
Размаўляюць на крымскататарскай мове.
Этнагенез
Этнагенез крымскіх татар праходзіў незалежна ад волжскіх татар.
Крымскія татары сфарміраваліся як народ у Крыме і з'яўляюцца нашчадкамі розных народаў, якія мігравалі на тэрыторыю паўвострава. Асноўныя этнічныя групы, якія засялялі ў розныя часы Крым і якія прынялі ўдзел у фарміраванні крымскага народа — гэта таўры, скіфы, сарматы, аланы, булгары (протабалгары), грэкі, готы, хазары, печанегі, полаўцы, італьянцы, чаркесы, малаазійскія туркі.
Пасля прыняцця ханам Узбекам ісламу ў якасці дзяржаўнай рэлігіі, мусульманства стала актыўна распаўсюджвацца ў Крыме.
У выніку перавагі на тэрыторыі паўвострава атрымаў імя «татары» палавецкамоўнага насельніцтва і ісламскай рэлігіі пачаліся працэсы асіміляцыі і кансалідацыі стракатага этнічнага кангламерату ў адзіную крымскую нацыю. На працягу некалькіх стагоддзяў склалася сучаснае нацыянальнае аблічча крымскіх татараў і крымскататарская мова на аснове палавецкай мовы.
Крымскататарскі народ складаецца з трох субэтнасаў: таты (цэнтральны Крым), ялыбойцы (паўднёвы бераг Крыма) і нагаі (стэпавы Крым). Гэтыя субэтнасы размаўляюць на розных дыялектах крымскататарскай мовы, якія належаць да розных груп цюркскай сям'і.
Зноскі
- ↑ Tatar, Crimean
- ↑ belstat.gov.by
- ↑ Про кількість та склад населення Автономної Республіки Крим за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.). Державний комітет статистики України. Праверана 3 мая 2017.
- ↑ Архіўная копія (рум.)(недаступная спасылка). Institutul naţional de statistică. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2013. Праверана 1 мая 2018.
- ↑ Этнический атлас Узбекистана. — Институт «Открытое общество» - Фонд содействия - Узбекистан, 2002. — С. 206. — ISBN 5-862800-10-7.
- ↑ Kuzio, T. Crimean Tatars Divide Ukraine and Russia // Eurasia Daily Monitor. — 2009. — Vol. 6. — № 121.
- ↑ Всероссийская перепись населения 2010 г. (руск.). Демоскоп weekly. Праверана 3 мая 2017.
Крымскія татары на Вікісховішчы |