Крысціна Агілера
Крысціна Марыя Агілера (англ.: Christina María Aguilera, нар. 18 снежня 1980, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская поп-спявачка, аўтар песень, танцорка, актрыса, прадзюсар, філантроп, а таксама пасол добрай волі ААН[6].
Уладальніца 5 прэмій «Грэмі» і адной Лацінскай прэміі «Грэмі». «Rolling Stone» назваў яе адной з 100 вялікіх выканаўцаў усіх часоў, так, яна стала самай маладой прадстаўніцай і адзінай маладзейшай за 30 гадоў[7]. Агульная колькасць прададзеных альбомаў складае больш за 70 мільёнаў копій, якія зрабілі яе адной з самых прадаваных спявачак усіх часоў.
Узнагароджана Дзяржаўным Дэпартаментам ЗША за ўклад у барацьбу з голадам. З'яўляецца паслом World Food Program і ААН. Ахвяравала на дабрачыннасць больш за 117 млн долараў.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- Christina Aguilera (1999)
- My Kind of Christmas (2000)
- Mi Reflejo (2000)
- Stripped (2002)
- Back to Basics (2006)
- Bionic (2010)
- Lotus (2012)
Туры
- Christina Aguilera in Concert (2000—2001)
- Justified & Stripped Tour (2003)
- Stripped Live… on Tour (2003)
- Back to Basics Tour (2006—2008)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Christina Aguilera // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leanne, Tyler, Vince and Bo reach BBC's The Voice final
- ↑ Marilyn Monroe-style Banksy portraits of Kate Moss for sale
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123009189 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Агилера будет бороться с детским голодом как посол доброй воли ООН (руск.)(недаступная спасылка). РИА Новости (8 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 4 сакавіка 2012.
- ↑ 100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў Архівавана 21 чэрвеня 2012.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысціна Агілера
- Крысціна Агілера на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Крысціна Агілера ў сацыяльнай сетцы X