Купена
Купена | |||||||||||||||
Купена шматкветкавая | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Polygonatum Mill. | |||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||
|
Купе́на[3][4], або Саламонава пячатка[5] (Polygonátum) — род кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Відаў (па розных падліках) ад 30 да 50.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»), Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках у пазухах лісця. Плод — ягада.
Распаўсюджанне і экалогія
Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: купена духмяная (Polygonatum odoratum) (народныя назвы: зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і купена шматкветная (Polygonatum multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.
Значэнне і выкарыстанне
Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Купена, Саламонава пячатка у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
- Купена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 108.
- Купена (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 483. — 563 с. (руск.)
Спасылкі
- Купена — род Polygonatum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Polygonatum (англ.) // The Plant List