Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй да 125 см з паўзучым карэнішчам і шматлікімі сцёбламі, утвараючымі буйныя рыхлыя кусты. Лісце простае, прыкаранёвае, шырокаланцэтнае, голае або пакрытае знізу кароткімі валаскамі. Суквецце — шырокая аднабокая мяцёлка з каласкоў. Кветкавыя каласкі скучаныя, даўжынёй 4—8 мм і складаюцца з 3—6 кветак.Плод — зярняўка.
Экалогія і выкарыстанне
Расце на лугах, узлессях, светлых лясах у лясной і лесастэпавай зонах, зрэдку — на стэпавых лугах. Ценевынослівая і засухаўстойлівая расліна. Дрэнна пераносіць затапленне. Добра расце на ўгноеных суглінках і акультураных тарфяна-балотных глебах. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Уведзена ў культуру ў XIX стагоддзі. Сенажатная, кармавая і дэкаратыўная расліна.