Курыльскія пралівы
Курыльскія пралівы — 26 праліваў паміж асобнымі Курыльскімі астравамі.
З'яўляюцца затопленымі седлавінамі паміж вулканічнымі конусамі, злучаюць Ахоцкае мора з Ціхім акіянам. Шырыня ад 1,8 км (Другі Курыльскі праліў) да 55 км (праліў Крузенштэрна). Пераважаюць глыбіні да 500 м (у пралівах Крузенштэрна і Бусоль дасягаюць 1764 м і 1468 м адпаведна). Назіраюцца моцныя прыліўныя цячэнні са скорасцю 2—12 км/гадз.
Літаратура
- Курыльскія пралівы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).