Кімры — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кімрскага раёнаЦвярской вобласці (у склад раёна не ўваходзіць). Горад размешчаны на Волзе, пры ўпадзенні ў яе рэчкі Кімрка, за 133 км на ўсход ад Цверы (калі ехаць па аўтадарогах Р-84, Р-86, Р-116). З іншага боку (калі ехаць праз Канакова і Дубну) адлегласць ад Цверы да Кімры — 101 км. Адлегласць па аўтадарозе А-104 ад 82-га км МКАД: 133 км.