Рэдкіна (руск.: Ре́дкино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Канакоўскім раёне Цвярской вобласціРасіі.
Размешчаны на Верхняволжскай нізіне, за 5 км ад Волгі і на поўнач ад Шошынскага плёса Іванькаўскага вадасховішча, за 39 км на паўднёвы ўсход ад Цверы. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Санкт-Пецярбург. 11 317 чалавек (2017).