Кіпенне
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/Kochendes_wasser02.jpg/220px-Kochendes_wasser02.jpg)
Кіпенне — працэс параўтварэння ў вадкасці (пераход рэчыва з вадкага ў газападобны стан), з узнікненнем межаў падзелу фаз. Тэмпература кіпення пры атмасферным ціску прыводзіцца звычайна як адна з асноўных фізіка-хімічных характарыстык хімічна чыстага рэчыва.
Кіпенне з'яўляецца фазавых пераходам першага роду. Кіпенне адбываецца значна больш інтэнсіўна, чым выпарэнне з паверхні, з-за ўтварэння ачагоў параўтварэння, абумоўленых як дасягнутай тэмпературай кіпення, так і наяўнасцю прымешак.
Кіпячэнне — награванне вадкасці (звычайна вады) да тэмпературы кіпення — фізічны спосаб дэзінфекцыі.
Гл. таксама
- Тэмпература кіпення
- Параўтварэнне
- Выпарэнне
- Фазавы пераход
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.272