Кіслічныя[1] (Oxalidaceae) — сямейства кветкавых раслін.
Апісанне
Гэта шматгадовыя, іншы раз аднагадовыя травы, рэдка драўнінныя расліны з чарговымі, звычайна складанымі чаранковымі лістамі, большай часткай без прылісткаў. Кветкі двухполыя, актынаморфныя, з 5 пяцічленных кругоў. Чашачка захоўваецца пры пладах. Пялёсткі свабодныя, іншы раз некалькі зрослыя ў аснове. Тычынак, як правіла, 10 (іншы раз 5 з іх пераўтвораны ў стамінодыі), у двух кругах. Тычынкавыя ніці ўнізе зрослыя. 5 пладалісцікаў зрастаюцца ніжнімі часткамі, утвараюць пяцігняздовую верхнюю завязь з некалькімі, двума ці адным семязачаткам у кожным гняздзе. Верхнія часткі пладалісцікаў застаюцца свабоднымі, 5 стылодыяў з галоўчатымі рыльцамі. Плады — каробачкі, рэдка ягады.
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі
Кисличные: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)