Лайм (Citrus × aurantiifolia) — від раслін сямейства рутавых родам з Індыі, генетычна падобны да лімону. Назва паходзіць ад персідскага слова لیمو (ліму).
У Міжземнамор'і распаўсюдзіўся ў другой палове I тыс. н. э.
Батанічнае апісанне
Невялікае дрэва або куст вышынёй ад 1,5 да 5,0 м. Крона густая, галіны пакрытыя кароткімі калючкамі. Суквецці пазушныя, з 1-7 кветкамі, красаванне рэмантантнае; плады невялікія — 3,5-6 см у дыяметры, яйкападобныя, мякаць зеленаватая, сакавітая, вельмі кіслая. Лупіна зялёная, жаўтлява-зялёная або жоўтая, пры поўнай спеласці вельмі тонкая.