Лангусты (надсямейства Palinuroidea, па іншай сістэме — інфраатрад Achelata) — дзесяціногія даўгахвостыя ракі.
Усяго існуе каля 100 відаў лангустаў. Лангусты распаўсюджаныя ў цёплых морах. Даўжыня цела — да 60 см. Падобныя да амараў, але пазбаўленыя клюшняў. Цела і тоўстыя антэны забяспечаны магутнымі шыпамі.