Ласняк

Ласняк

Ласняк Лёзеля (Liparis loeselii)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Liparis Rich.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181236
NCBI  78793
EOL  29250
IPNI  67428-3

Ласняк[1] (Liparis) — род кветкавых раслін сямейства ятрышнікавых.

Арэал

Выдзяляецца каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным і трапічным паясах Еўразіі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі; На Беларусі ласняк Лёзеля (Liparis loeselii) сустракаецца на тарфяных балотах, забалочаных лугах.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 8—20 см з кароткім карэнішчам. Сцябло баразнаватае, каля асновы ўздутае. Лісце (2 лісты) супраціўнае, эліпса-ланцэтнае, прадаўгаватае. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у гронцы. Плод — каробачка.

Таксанамія

Сінаніміка

  • Alipsa Hoffmanns., 1842
  • Androchilus Liebm., 1844
  • Anistylis Raf.
  • Apation Blume ex Ridl.
  • Cestichis Lindl., 1887
  • Diteilis Raf.
  • Dituilis Raf.
  • Empusa Lindl., 1824
  • Empusaria Rchb.f., 1828
  • Gastroglottis Bl., 1825
  • Iebine Raf.
  • Leptorkis Thouars
  • Mesoptera Raf.
  • Paliris Dum., 1827
  • Platystyliparis Marg.
  • Platystylis Lindl., 1828
  • Pseudorchis Gray, 1754
  • Stichorchis Thouars, 1822
  • Sturmia Rchb.f., 1826
  • Ypsilorchis Z.J.Liu, S.C.Chen & L.J.Chen[2]

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 428 відаў[3]. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  3. Liparis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (11 лютага 2013). Праверана 14 жніўня 2016.
  4. Красная книга Тульской области, 2014

Літаратура

  • Ласняк // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.