Травяністая шматсцябловая расліна вышынёй 15-60 см, пакрытая мучністым, часта клейкім, налётам. Сцёблы тоўстыя, малагалінастыя, шчыльна пакрыты лісцем.
Лісце на доўгіх хвосціках, 5-10 см у даўжыню, у ніжняй частцы расліны трохвугольна-коп'епадобнае або стрэлападобнае, у верхняй частцы — яйцападобна-ланцэтнае і ланцэтнае, суцэльнакрайняе, злёгку хвалістае.
Кветкі дробныя, дыяметрам 3-5 мм, зялёнага колеру, з пяццю пялёсткамі, утвараюць коласападобна-мяцёлчатыя суквецці.
Насенне чырванавата-зялёнае, 2-3 мм у дыяметры.
Арэал
Вобласць натуральнага распаўсюджання пакрывае ўсю Еўропу, адкуль расліна была занесена ў многія іншыя рэгіёны свету, у тым ліку ў Амерыку. У Расіі сустракаецца толькі ў лясной зоне еўрапейскай часткі, рэдкая расліна; звычайна расце на смеццевых месцах і ўздоўж дарог, часам сярод пасеваў. На Беларусі вядома з наваколля прыпыначнага пункта Слабада Смалявіцкага раёна; расце каля платоў, на засмечаных мясцінах.
У Сярэдневяковай Еўропе расліна культывавалася як агароднінна, але была выцеснена агародным шпінатам (Spinacia oleracea), які быў завезены з Блізкага Усходу крыжакамі. З тых часоў у англійскай мове адна з назваў расліны — англ.: lincolnshire spinach (лінкальншырскі шпінат).
Маладыя парасткі могуць замяніць спаржу (Asparagus officinalis). Суквецці могуць быць выкарыстаны для тушэння замест брокалі.
Расліна выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне для лячэння скурных захворванняў, змяшчае жалеза і вітамін С і сапаніны. Лёгкі слабільны, процізапаленчы, проціглісны, антысептычны і абязбольвальны сродак.
Зноскі
↑У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.