Летсіле Тэбога
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спрынт[d] |
Нарадзіўся |
7 чэрвеня 2003[1][2] (21 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 185 см[3] |
Вага | 77 кг[3] |
IAAF | 14883897 |
![]() |
Летсіле Тэбога (англ.: Letsile Tebogo; нар. 7 чэрвеня 2003, Канье) — батсванскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў спрынце, чэмпіён Афрыкі 2022 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года.
Біяграфія
19 лютага 2022 года 18-гадовы спартсмен устанавіў новы нацыянальны рэкорд у бегу на 100 метраў на чэмпіянаце Батсваны па лёгкай атлетыцы з часам 10,08 секунды. Праз два месяцы ён стаў першым чалавекам з Батсваны, які пераадолеў 10-секундны бар’ер на спаборніцтвах, паказаўшы час 9,96 секунды і ўстанавіўшы новы сусветны рэкорд сярод юнакоў да 20 гадоў. 15 ліпеня 2022 года ён палепшыў свой рэкорд у сваім першым старце на дарослых чэмпіянатах свету ў Юджыне, паказаўшы час 9,94 секунды. У наступным месяцы Тэбога зноў пабіў свой уласны рэкорд, паказаўшы вынік 9,91 секунды ў фінале чэмпіянату свету U20 у Калі, Калумбія.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, у бегу на 100 метраў, з вынікам 9,88 секунды і нацыянальным рэкордам стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету.
Зноскі
- ↑ https://worldathletics.org/athletes/botswana/letsile-tebogo-14883897
- ↑ а б в JO 2024 : Letsile Tebogo, premier champion olympique africain du 200 m au terme d’une finale tumultueuse / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2024. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 9 жніўня 2024.
- ↑ а б https://www.tilastopaja.eu/db/at.php?Sex=1&ID=343821