Леў Сцяпанавіч Дзёмін
Леў Сцяпанавіч Дзёмін | |
---|---|
руск.: Лев Дёмин | |
![]() | |
Род дзейнасці | інжынер, касманаўт, лётчык, філатэліст |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1998 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Леў Сцяпанавіч Дзёмін (руск.: Лев Степа́нович Дёмин; 11 студзеня 1926, Масква — 18 снежня 1998, Зорны гарадок Маскоўскай вобласці) — савецкі касманаўт, кандыдат тэхнічных навук (1963), Герой Савецкага Саюза (1974). З’яўляўся старшынёй Усесаюзнага таварыства філатэлістаў (УТФ; 1977—1988).
Біяграфія
Скончыў Ваенна-паветраную інжвнерную акадэмію імя М. Я. Жукоўскага ў 1956 годзе. У 1963-78 гадах у атрадзе касманаўтаў. 26-28 жніўня 1974 года з Г. В. Сарафанавым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касмічным караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.
Зноскі
- ↑ Дёмин Лев Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Дёмин Лев Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).