Пётр Ільіч Клімук

Пётр Ільіч Клімук
Партрэт
Краіна: СССР,
Беларусь, Расія
Спецыяльнасць: камандзір карабля
Воінскае званне: генерал-маёр авіяцыі[d], генерал-лейтэнант авіяцыі[d] і генерал-палкоўнік
Экспедыцыі: Саюз-13,
Саюз-18 — Салют-4,
Саюз-30 — Салют-6
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1942(1942-07-10) (82 гады)
Месца нараджэння:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Ільіч Кліму́к (нар. 10 ліпеня 1942, Камароўка, Дамачаўскі раён, БССР) — беларускі савецкі касманаўт, палітычны дзеяч. Генерал-палкоўнік авіяцыі (у адстаўцы з 2003). Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2005), ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук (2017)[1]. Саветнік Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Брэсцкі раён). Бацька загінуў на фронце ў 1944 годзе.

Клімук вучыўся ў ваенна-авіяцыйнай школе першапачатковага навучання лётчыкаў (Крамянчуг, УССР), а пасля стаў курсантам Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў імя Ленінскага Камсамола. Уступіў у Паветраныя сілы УС СССР у 1964 годзе. Наступным годам ён быў абраны для ўдзелу ў касмічнай праграме.

Яго першы касмічны палёт здзейснены на караблі «Саюз-13» 18—26 снежня 1973 года. Затым была місія на касмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.

З 1976 года Клімук уключаны ў праграму міжнародных касмічных палётаў, яго трэці і апошні касмічны палёт адбыўся летам 1978-года[2] разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».

Адзначаны вялікай колькасцю ўзнагарод: Герой Савецкага Саюза (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдскага Крыжа, Залаты медаль імя Цыялкоўскага, Залаты медаль імя Гагарына, а таксама Залаты медаль ад Польскай акадэміі навук. З’яўляецца ганаровым грамадзянінам Калугі, Гагарына, Джэзкагана.

Пётр Клімук аўтар дзвюх кніг пра касмічныя палёты — «За зорамі» і «Атака на бязважкасць».

Статыстыка палётаў

Паводле[4]:

# Стартавы
карабель
Старт, UTC Экспедыцыя Карабель
пасадкі
Пасадка, UTC Налёт Выхады
ў адкрыты космас
Час
у адкрытым космасе
1 Саюз-13 18.12.1973, 11:55 Саюз 13 Союз 13 26.12.1973, 08:50 7 сутак 20 гадзін 55 хвілін 0 0
2 Саюз-18 24.05.1975, 14:58 Саюз 18, Салют-4 Союз 18 26.07.1975, 14:18 62 сутак 23 гадзіны 20 хвілін 0 0
3 Саюз-30 27.06.1978, 15:27 Саюз 30, Салют-6 Союз 30 05.07.1978, 13:30 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 0 0
78 сутак 18 гадзін 17 хвілін 0 0

Памяць

Бюст П. І. Клімука ў Брэсце

У 1978 годзе Брэсце ўстаноўлены бюст у гонар Пятра Ільіча Клімука (скульптар І. Міско, архітэктар С. Баткоўскі).

У аграгарадку Тамашоўка пры мясцовай школе, у якой вучыўся Пётр Клімук, створаны музей касманаўтыкі. Адзін з залаў музея прысвечаны Пятру Клімуку.

Крыніцы

  1. Дважды Герой Советского Союза Климук Пётр Ильич :: Герои страны. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 5 лютага 2009.
  2. Вікторыя Целяшук У космасе сніцца дом, а дома — космас // Звязда : газета. — 29 снежня 2009. — № 247 (26605). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  3. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. № 273-ПСР2 «О награждении П. И. Климука Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» Архівавана 18 лістапада 2011. (руск.)
  4. Statistics - Klimuk Pyotr Iliyich (англ.). spacefacts.de. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 12 лістапада 2020.

Літаратура

Спасылкі