Людскія страты ў Тыграйскім канфлікце
У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвала ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.
Камбатанты
Агульныя падлікі
Усяго да 25 снежня 2020-га, па падліках СМІ, ва ўрадавых сіл налічвалася звыш за 5 тысяч забітых і параненых[1], а ў НФВТ — 10 тысяч[2].
У верасні 2021 года бакі агучылі страты адзін аднаго. Баевікі заявілі пра 3073 забітых і 4473 параненых байцоў урадавай арміі[3]. Улады паведамілі пра 5600 забітых і 2300 параненых паўстанцаў[4].
Хроніка страт
Першыя страты бакі панеслі 4 лістапада 2020 года, калі ў ходзе атак паўстанцаў на шэраг ваенных баз загінула 32 байца УС Эфіопіі і прыкладна 100 байцоў НФВТ[5]. Наступныя буйныя страты былі панесены 9-га чысла падчас бою ў раёне плаціны Тэкезэ, дзе загінулі 19 паліцэйскіх. Страты іншага боку невядомы[6]. У ходзе бітвы за Хамеру (9—11 лістапада) загінуў па меншай меры адзін баец федэральных войск і шасцёра паранены. Страты паўстанцаў невядомы[7]. 14 лістапада ўлады Эфіопіі заявілі, што ў выніку ракетнага абстрэлу аэрадромаў у Гандэре і Бахр-Дар сіламі НФВТ загінулі 2 салдата, яшчэ 15 паранены[8]. 22 снежня прэс-сакратар НФВТ Гетачэў Рэда заявіў у сваім Твітэры, што сілы ўрада Эфіопіі страцілі сотні салдат у баях у Надэры Адэце і Асгедэ Цымбла[9].
7 студзеня 2021 камандаванне эфіопскай арміі заявіла, што ў выніку аперацыі ўзброеных сіл і органаў бяспекі Эфіопіі былі забіты чатыры высокапастаўленых члена НФВТ: кіраўнік бюро па сувязях з грамадскасцю Секатурэ Гетачу, былы дырэктар эфіопскага вяшчальнага агенцтва Зэра Асгэдам, кіраўнік фінансавага бюро рэгіёну Тыграй Даніэль Асефа і кіраўнік тыграйскага СМІ «Dimtsi Woyane» Абебе Асгэдам[10]. 8 студзеня стала вядома пра спецаперацыю ў раёне Кола Тэмбеін, дзе былі забіты некалькі целаахоўнікаў Себхата Нега, аднаго з заснавальнікаў НФВТ і галоўнага ідэолага арганізацыі, і жанчына-актывістка[11]. 10 студзеня, у выніку чарговай спецаперацыі ў горных раёнах Тыграя, эфіопскія ўзброеныя сілы забілі 15 паўстанцаў, сярод якіх генерал-маёр Ібрагім Абдулджэліл, што раней кіраваў аддзяленнем матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння эфіопскай арміі і перайшоў на бок НФВТ падчас канфлікту[12]. 13 студзеня федэральны ўрад заявіў, што ў выніку баявых дзеянняў забіты былы міністра замежных спраў Сеюм Месфін, былыя міністры федэральных спраў Абай Цэхае і Асмелаша Валдэсласі. Усе яны былі з НФВТ. Трое гэтых чыноўнікаў былі забіты пасля адмовы здацца[13][14].
Паводле заявы ўрада Эфіопіі, за першы тыдзень лютага загінула трое байцоў федэральнай арміі: палкоўнік Кедзір Бэкэле і сяржанты Зекарыс Гошу і Хусен, усе з 25-й дывізіі Узброены сіл Эфіопіі[15]. 18 лютага, са слоў прэс-сакратара паўстанцаў Гетачу Рэда, за апошні тыдзень эфіопская армія страціла у баях з НФВТ звыш за 500 чалавек забітымі і больш за 200 чалавек параненымі[16]. 4 сакавіка НФВТ заявіў аб адлюстраванні наступлення праціўніка ў раёне Алае, падчас чаго 640 байцоў арміі Эфіопіі загінулі і яшчэ 1000 атрымалі раненні рознай цяжкасці[17]. У той жа дзень эфіопіскі канвой трапіў на варожую міну ў раёне Май Мэгэльтэ. Быў падарваны адзін грузавік «Урал», 8 байцоў урадавай арміі загінулі і 9 паранены[18]. 20 красавіка сіламі НФВТ каля Гуі быў збіты верталёт Мі-35, падчас чаго загінуў высокапастаўлены ваенны[19].
Таксама трэба дадаць, што 15 снежня 2020 года падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў з групоўкі Фано, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забіты і паранены[20]. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненні[21]. 21 снежня ў раёне Абу-Тэйур адбылося новае сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты[22]. 9 лютага былі панесены новыя страты, калі ў раёне Джэбель-Халава загінуў афіцэр арміі Судана[23]. 29 сакавік падчас бою на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр загінулі 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнец[24].
1—2 верасня падчас бою ў вёсцы Чэна загінулі 59 амхарскіх апалчэнцаў, якія падтрымлівалі дзейсныя ўлады краіны[25].
26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома[26].
Грамадзянскія асобы
Па стане на 16 студзеня 2021 года падчас баявых дзеянняў загінулі 4382 мірных грамадзян[27]. 46 загінулі падчас лістападаўскіх баёў за Хамеру, яшчэ 200 атрымалі раненні[7]. 29 грамадзянскіх загінулі і звыш за 100 пацярпелі падчас баёў за Мэкэле[28][29]. Яшчэ 103 забіты і 224 паранены пры бамбардзіровак Вукро, Май Маідо, Тагога, Мэкэле і абстрэле Мідры Хамшо. Каля 3000 мірных жыхароў загінулі ў выніку здзяйснення ваенных злачынстваў і масавых забойстваў[30][31][32][33][34][35].
Асобна стаяць дзесяць грамадзян Рэспублікі Судан, забітыя на мяжы ўрадавымі сіламі Эфіопіі (шэсць жыхароў з паселішча Альгіраіш загінулі 11 студзеня падчас нападу эфіопскага апалчэння[36], яшчэ адзін суданец забіты пры нявысветленых абставінах 14 студзеня[37], іншыя тры загінулі 30 студзеня[38]). Таксама загінулі 3 ахоўніка ААН і 5 работнікаў гуманітарнай дапамогі[39].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Около 100 эфиопских солдат ранены в Тыграі, Эфиопский премьер-министр уволил высокопоставленных чиновников на фоне обострения в Тыграі, 11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ Архівавана 27 лютага 2021., В эфиопском Тыграі погибли сотни человек, Ethiopian news agency says 10 000 people 'destroyed' in war
- ↑ Источники сообщили о сотнях погибших в конфликте в Тыграі, Эфиопия сообщила данные о потерях тыграйских сил, Ethiopian news agency says 10 000 people 'destroyed' in war
- ↑ "Ethiopia's Tigray conflict: Thousands reported killed in clashes". BBC News [брытанская англійская]. 2021-09-06. Праверана 2021-09-06.
- ↑ "Ethiopia: Thousands of Tigray rebels killed, military claims". BBC News [брытанская англійская]. 2021-09-04. Праверана 2021-09-05.
- ↑ "Ethiopia's Tigray crisis: How a soldier survived an 11-hour gun battle". BBC News. 2020-12-10. Архівавана з арыгінала 2020-12-10. Праверана 2020-12-11.
- ↑ 11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ Архівавана 27 лютага 2021.
- ↑ а б Ethiopia: Unlawful Shelling of Tigray Urban Areas (англ.). Human Rights Watch (11 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021. Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ Лидеры Тыграя пригрозили ударами по Эритрее
- ↑ "War in Tigray ongoing – TPLF belies Ethiopia govt". Africa News(англ.). 2020-12-23. Праверана 2020-12-25.
- ↑ Defence Force Announces Arrest Of Nine More TPLF Members
- ↑ Head of the TPFL clique ringleaders Sebhat-Nega arrested
- ↑ National Army arrest 7 TPFL officials including Abay Woldu Abraham Tekeste
- ↑ "Tigray: Ethiopian army kills ex-Foreign Minister Seyoum Mesfin". msn.com. Al Jazeera. January 13, 2021. Праверана January 13, 2021.
- ↑ Former Ethiopian FM, 3 others killed in shootout. .
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 79 – 8 February 2021 . EEPA (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2021. Праверана 8 лютага 2021.
- ↑ Ethiopia: TPLF claims killing hundreds of government troops
- ↑ Tigray Intercept(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2021. Праверана 9 сакавіка 2021.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20211121045216/https://nitter.fdn.fr/MapEthiopia/status/1369581730047295488#m Архівавана 21 лістапада 2021. Part 4: Its said on March 4, an ENDF convoy consisting of a few Urals was travelling to loot a location in May Megelta area. One Ural was destroyed in a landmine/IED planted by the TDF resulting in 8 ENDF killed and 9 wounded and the convoy turning back
- ↑ Situation-Report-EEPA-Horn-No.-131-21-April-2021.docx.pdf
- ↑ Sudan officers ambushed by Ethiopian forces
- ↑ Burhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border
- ↑ News Now(недаступная спасылка)
- ↑ Sudanse army officer killed in new attack by Ethiopian troops Архівавана 10 лютага 2021.
- ↑ Sudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 31 сакавіка 2021.
- ↑ Associated Press, 10 September 2021: At scene of Ethiopia's new killings, some fight, some flee
- ↑ Mereja, 26 October 2021: ከ10 በላይ የኦሮሞ ጦር መኮንኖች በአማራ ልዩና ፋኖ ተረሸኑ። ልክ እንደ ኮ/ል መንግስቱ መጨረሻ ጊዜያቶች ጦሩን ማን እንደሚመራው ሁሉ ለማወቅ ያስቸግራል ተባለ።
- ↑ "Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state". Amnesty International. 12 November 2020. Архівавана з арыгінала 19 November 2020. Праверана 12 November 2020.,"Ethiopia commission says Tigray youth group killed 600 civilians in Nov 9 attack". Reuters. Nairobi. November 24, 2020. Праверана November 24, 2020., "Tigray rebels say nine civilians killed in Ethiopian attack". Reuters. November 21, 2020., "Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances". BBC.,Резня в Тыграе, Обнаружено доказательство того, что многие мирные жители погибли во время резни в Тыграе [1]
- ↑ Marks, Simon; Walsh, Declan (2020-12-03). "From Shelled Ethiopian City, Doctors Tally Deaths and Plead for Help". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2020-12-04.
- ↑ "Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances". BBC News [брытанская англійская]. 2020-11-18. Праверана 2020-11-18.
- ↑ Europe External Programme with Africa
- ↑ Zelalem, Zecharias; Brown, Will (2021-01-08). "Eritrea's brutal shadow war in Ethiopia laid bare". The Daily Telegraph. Архівавана з арыгінала 2021-01-10. Праверана 2021-01-10.
- ↑ Nyssen, Jan (2021). "The situation in Tigray at the beginning of 2021". Researchgate. Archived from the original on 2021-01-14. Retrieved 2021-01-14
- ↑ World Peace Foundation: Starving Tigray
- ↑ Tigray: Atlas of the humanitarian situation
- ↑ TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
- ↑ Sudan: 6 killed on Ethiopia border
- ↑ Ethiopian forces kill Sudanese citizen, arrest 3 others at border area
- ↑ السودان ينشر تعزيزات عسكرية في الحدود الشرقية بعد اختطاف مليشيات إثيوبية لـ 3 تجار - سودان تربيون(недаступная спасылка). www.sudantribune.net. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ Guardian staff. 'Slaughtered like chickens': Eritrea heavily involved in Tigray conflict, say eyewitnesses . The Guardian (21 снежня 2020).