Ліндсей Хардынг
англ.: Lindsey Harding | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Нарадзілася | 12 чэрвеня 1984 (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 173 см |
Вага | 63 кг |
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца |
Школа | Сай-Фэйр |
Каледж | Дзьюк |
Драфт НБА | 1, 2007, Фінікс Меркуры |
Клубная кар’ера[* 1] | |
| |
![]() |
Ліндсей Марсі Хардынг (англ.: Lindsey Marcie Harding; 12 чэрвеня 1984, Мабіл, ЗША) — прафесійная амерыканская і беларуская баскетбалістка, трэнер. Выступала за каманды жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама зборную Беларусі па баскетболе.
Раннія гады
Ліндсей Хардынг нарадзілася 12 чэрвеня 1984 года ў горадзе Мабіл (штат Алабама), а вырасла ўжо ў горадзе Х’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у яго прыгарадзе Сайпрэс у сярэдняй школе Сай-Фэйр, у якой гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Хардынг і Ліліян Эндрус, ёсць малодшыя брат Майкл і сястра Морган[1].
Спартыўная кар’ера
Ліндсей Хардынг выступала за «Мінесоту», «Вашынгтон», «Атланту», «Лос-Анджэлес», «Нью-Ёрк» і «Фінікс» у жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі {WNBA). У 270 гульнях WNBA за кар’еру Хардынг набірала ў сярэднім 9,8 ачкоў, рабіла 4,0 перадачы і 2,9 падбораў[2].
У 2015 годзе Ліндсей Хардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт разыгрываючых абаронцаў[3]. У хуткім часе пасля атрымання беларускага пашпарта яна была ўключана ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Еўропы ў Венгрыі і Румыніі, якой дапамагла завяршыць турнір на выніковым чацвёртым месцы[4].
Трэнерская кар’ера
З 2018 года распачала трэнерскую кар’еру. У 2019 годзе стала памочнікам галоўнага трэнера каманды NBA «Сакрамента Кінгз»[5]. У 2021 годзе Ліндсей Хардынг узначаліла жаночую зборную Паўднёвага Судана[6].
20 чэрвеня 2023 года прызначана галоўным трэнерам каманды «Стоктан Кінгз» з NBA G League[7], фарм-клуба «Сакрамента Кінгз». 2 красавіка 2024 года яна названа трэнерам года NBA G League па выніках сезона 2023-24, стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду[8].
Зноскі
- ↑ Lindsey Harding Bios (англ.)(недаступная спасылка). usab.com. USA Women’s National Team. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2016.
- ↑ pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 23 ліпеня 2019.
- ↑ Belarus hope Harding helps team reach Olympics (англ.)(недаступная спасылка). fiba.com. International Basketball Federation. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 1 чэрвеня 2016.
- ↑ Spain Beat Belarus To Bronze Medal (англ.). eurobasketwomen2015.com. FIBA Europe. Праверана 1 чэрвеня 2016.
- ↑ pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 23 ліпеня 2019.
- ↑ nn.by
- ↑ Stockton Kings Name Lindsey Harding Head Coach . NBA.com (20 чэрвеня 2023). Праверана April 2, 2024.
- ↑ Lindsey Harding Named 2023-24 NBA G League Coach Of The Year . NBA.com (2 красавіка 2024). Праверана April 2, 2024.
Спасылкі
- Прафайл на сайце WNBA.com (англ.)
- Прафайл на сайце зборной ЗША Архівавана 24 верасня 2014. (англ.)
- Статыстыка ў WNBA на сайце Basketball-reference.com Архівавана 16 мая 2016. (англ.)